Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін: спроба навязаць РФ умовы па вырашэнні ўкраінскага крызісу не ўдасца

© Sputnik / POOL / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 17.05.2024
Падпісацца
Расійскі бок мяркуе, што немагчыма абмяркоўваць формулы міру ва Украіне, якія заснаваны на "хацелках", а не на рэальнай сітуацыі.
МІНСК, 17 мая – Sputnik. Спроба навязаць Расіі свае ўмовы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне скончыцца тым жа, чым і спроба нанесці ёй стратэгічнае паражэнне, пра гэта заявіў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
"Што хочуць зрабіць? Як можна больш краін сабраць, усіх пераканаць, што самыя лепшыя прапановы – гэта нейкія ўмовы, якія прапанаваны ўкраінскім бокам, а потым прад’явіць гэта ў якасці ўльтыматуму, сказаць: увесь свет так лічыць, згаджайцеся", - сказаў ён падчас прэс-канферэнцыі.
На думку расійскага лідара, гэта не спосаб вядзення субстантыўных, сур’ёзных перагавораў, а "спроба навязаць".
"Была спроба нанесці стратэгічнае паражэнне – не атрымалася. Спроба навязаць скончыцца тым жа самым", - заявіў Пуцін.
Прэзідэнт мяркуе, што формулы міру ва Украіне, якія заснаваны на "хацелках", а не на рэальнай сітуацыі, абмяркоўваць немагчыма.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Масква амаль паўтара месяца вяла перагаворы з Украінай: спачатку ў Мінску, потым у Стамбуле. Былі дасягнуты пэўныя кампрамісы, украінскі бок падпісаў дакументы.
"Мы над гэтым працавалі, зараз нейкія формулы. Заснаваныя на чым? На "хацелках", а не на рэальнай сітуацыі, гэта немагчыма абмяркоўваць", - заявіў ён, падкрэсліўшы, што Расія ніколі не адмаўлялася ад канструктыўных абмеркаванняў.
Расійскі лідар удакладніў, што дасягнутыя ў Стамбуле дамоўленасці па Украіне павінны быць у сіле – гэта база.
"Яны ж парафіравалі, сам дакумент не падпісаны. Там вельмі сур’ёзныя пытанні. Вы ведаеце, там пытанні, звязаныя з забеспячэннем бяспекі Украіны", - расказаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Старшыня КНР Сі Цзіньпін - Sputnik Беларусь, 1920, 17.05.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
КНР падтрымае мірную канферэнцыю, якую прызнаюць і Кіеў, і Масква
Стужка навiн
0