МІНСК, 21 мая – Sputnik. Адзіныя падыходы ўліку маёмасці будуць выпрацаваны ў Саюзнай дзяржаве, сказаў старшыня камісіі Парламенцкага сходу па бюджэце, падатках і фінансавым рынку Віктар Селіверстаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, цяпер ёсць рашэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, якое прадпісвае ў гэтым годзе стварыць алгарытм уліку маёмасці і да 1 студзеня 2025 года правесці яе інвентарызацыю.
"У Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь розныя падыходы да ўліку маёмасці. У РФ улічваюцца толькі асноўныя сродкі, а ў Рэспубліцы Беларусь улічваюць усе, у тым ліку нават камандзіровачныя расходы", - расказаў парламентарый.
Селіверстаў звярнуў увагу, што ў Саюзнай дзяржаве на рэалізацыю праектаў, праграм і мерапрыемстваў было патрачана 90 млрд расійскіх рублёў.
Праграмы і праекты ствараюць дададзеную вартасць, але пакуль што няма алгарытму, як яе ўлічыць. Гэта важнае пытанне, таму што ўласнасць, якая атрымліваецца ў выніку, можна абарачацьу даход Саюзнай дзяржавы і ўключаць у бюджэт. Таму важна выпрацаваць адзіныя падыходы, каб ва ўстаноўленыя тэрміны прыбытак накіроўваўся ў саюзны бюджэт.
Саюзны дэпутат прывёў прыклад, што пры рэалізацыі адной з праграм было зрасходавана каля 4,5 млрд расійскіх рублёў, а прыбытак ад яе склаў 1,4 млрд.
"Далей гэтыя грошы пайшлі ў бюджэт дзяржавы. У нас (у Саюзнай дзяржаве - Sputnik) адна трэць бюджэту напаўняецца беларускім бокам і дзве трэці – расійскім. У такіх прапорцыях гэтыя сродкі і сыходзілі", - растлумачыў Селіверстаў.
Пасля чаго дадаў, што, на жаль, бывае так, што пры рэалізацыі праграм фарміруецца прыбытак, але міністэрствы не ведаюць, што з ім у прынцыпе рабіць, і сродкі проста спісваюцца ў бюджэт.
Дэпутат асабліва адзначыў, што бюджэт Расіі і Беларусі пры гэтым усё роўна нічога не страчвае, але хацелася б, каб гэтыя сродкі выкарыстоўваліся прама на патрэбы Саюзнай дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"