МІНСК, 24 мая – Sputnik. Працягваецца масавая перакідка ва Украіну тэрарыстаў з іншых рэгіёнаў свету, гэта адбываецца пры садзейнічанні краін НАТА, заявіў дырэктар ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў.
"Фіксуем масавую перакідку ва Украіну наёмнікаў і баевікоў міжнародных тэрарыстычных арганізацый з Блізкага Усходу, з Паўночнай Афрыкі і Афганістана, якая працягваецца пры садзейнічанні краін НАТА", - паведаміў ён на пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў-удзельніц СНД у Бішкеку.
Кіраўнік ФСБ адзначыў, што частка з гэтых наёмнікаў і баевікоў выкарыстоўваецца для далейшай тэрарыстычнай экспансіі на тэрыторыі СНД.
Кібераперацыі супраць СНД
Таксама, паводле слоў дырэктара расійскага ФСБ, значна ўзрасла інтэнсіўнасць наступальных кібераперацый НАТА супраць крытычнай інфармацыйнай інфраструктуры краін СНД – камп’ютарных сістэм дзяржаўнай сферы, прамысловага, энергетычнага, транспартнага комплексаў і банкаўскага сектара.
"Пры гэтым для фарміравання кіберпагроз спецслужбы Захаду і хакерскія супольнасці шырока задзейнічаюць інфраструктуру транснацыянальных IT-карпарацый", - растлумачыў Бортніікаў.
Напружаная сітуацыя
Дырэктар ФСБ адзначыў, што сітуацыя ў СНД застаецца напружанай з-за ЗША, Англіі і іх саюзнікаў па НАТА, якія выкарыстоўваюць увесь арсенал "гібрыднай" вайны супраць дзяржаў, якія нязгодны з іх палітыкай, уключаючы падтрымку тэрарыстычных рэжымаў.
У прыватнасці, гэта эскалацыя ўзброенага супрацьстаяння ў зоне правядзення расійскай спецаперацыі ў сувязі з актыўным уцягваннем сіл і сродкаў краін НАТА на баку Украіны.
Бортнікаў растлумачыў, што рэгіянальныя канфлікты, якія падаграваюцца звонку, ствараюць спрыяльныя ўмовы для падсілкоўвання міжнародных тэрарыстычных структур.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"