БСЖ запрашае прыняць удзел у міжнародным фестывалі "Евразия.DOC"

Дакументальныя фільмы для ўдзелу ў конкурснай праграме фестывалю прымаюцца да 15 ліпеня, мерапрыемствы пройдуць у Мінску і Смаленску.
Sputnik
МІНСК, 26 мая – Sputnik. Беларускі саюз журналістаў запрашае прыняць удзел у міжнародным фестывалі дакументальнага кіно "Евразия.DOC", паведаміў Sputnik старшыня БСЖ, выканаўчы дырэктар фестывалю Андрэй Крывашэеў.
Восьмы міжнародны фестываль дакументальнага кіно "Евразия.DOC" традыцыйна пройдзе з 30 верасня па 4 кастрычніка ў двух гарадах – Смаленску і Мінску. Работы прымаюцца да 15 ліпеня бягучага года. Падаць заяўку можна, запоўніўшы форму на сайце фестывалю: www.eurasia.film.
Як адзначыў Крывашэеў, сёлета ўдзельнікам прапануюцца наступныя тэмы для сваіх работ:
Перамога над нацызмам і мілітарызмам у Другой сусветнай вайне. Адраджэнне неанацызму і неакаланіялізм у сучасным свеце.
Вялікая Еўразія і стварэнне больш справядлівага светапарадку.
Засваенне космасу і праекты будучыні на карысць усяго чалавецтва.
Лёс чалавека ў сучасным свеце.
Процідзеянне тэхналогіям дзяржаўных пераваротаў і "каляровых рэвалюцый".
"Будзем рады бачыць вас у ліку ўдзельнікаў і пераможцаў нашага фестывалю", - падкрэсліў Крывашэеў.

"Евразия.DOC"

Фестываль "Евразия.DOC" праводзіцца ў Смаленску і Мінску з 2016 года. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Адміністрацыі Смаленскай вобласці.
З 2018 года кінафорум праходзіць пры фінансавай падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МФГС).
Сярод асноўных мэт праекта – падтрыманне адзінай культурнай, гістарычнай, інфармацыйнай і творчай прасторы, а таксама фарміраванне супольнасці дакументалістаў-аднадумцаў, якія працуюць над актуальнымі праблемамі мінулага і бліжэйшай будучыні краін СНД.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларусь і Расія хочуць зняць фільм пра вядомага партызана Бацьку Міная