МІНСК, 31 мая – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка найбліжэйшым часам накіруецца з візітам у Іркуцкую вобласць, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Раней стала вядома, што кіраўнік дзяржавы 1-4 чэрвеня зробіць дзяржаўны візіт у Манголію.
У паведамленні прэс-службы аб тэлефоннай размове Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адзначаецца, што "былі закрануты дэталі і пытанні будучага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Манголію і Іркуцкую вобласць".
Нагадаем, у красавіку бягучага года ў гэтым расійскім рэгіёне пабывала ўрадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам.
На сустрэчы з губернатарам рэгіёна Ігарам Кобзевым кіраўнік урада Беларусі паведаміў, што Беларусь і Іркуцкая вобласць за два месяцы гэтага года павялічылі паказчык тавараабароту. Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што гэты расійскі рэгіён з’яўляецца для Беларусі даўнім і важным партнёрам – як у гандлі, так і ў інвестыцыйнай і культурнай сферах.
У ліку напрамкаў супрацоўніцтва – авіябудаванне, у першую чаргу грамадзянскае, лясная гаспадарка, будаўніцтва.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"