МІНСК, 31 мая – Sputnik. Тэлефонная размова лідараў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася ў пятніцу, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта РФ.
"Уладзімір Пуцін яшчэ раз выказаў удзячнасць за цёплы прыём і гасціннасць, аказаныя падчас візіту ў Мінск 24 мая", - гаворыцца ў паведамленні.
Абодва лідары падкрэслілі, што па выніках перагавораў на вышэйшым узроўні далейшае развіццё расійска-беларускіх адносін атрымала істотны імпульс.
Таксама кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі некаторыя пытанні, звязаныя з самітам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які павінен адбыцца ў ліпені. Чакаецца, што на ім будзе прынята рашэнне аб наданні Беларусі статусу дзяржавы-члена ШАС.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся працягваць кантакты на розных узроўнях.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"