Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін напярэдадні ўзнагародзіў ордэнам Дружбы дырэктара дабрачыннага фонду Аляксея Талая.
Расійскі лідар сёння ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды ў Крамлі. Сярод узнагароджаных – спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, мэр Масквы Сяргей Сабянін, губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў. Таксама ордэн Дружбы з рук прэзідэнта атрымаў спецпрадстаўнік МЗС Расіі па гуманітарных сувязях, акцёр Стывен Сігал.
"Для мяне вялікі гонар быць сёння тут. Гэта сапраўды адзін з самых важных дзён у маім жыцці. Дазвольце перадаць вялікія прывітанні і нізкі паклон ад усіх патрыётаў Рэспублікі Беларусь. Мы вас вельмі цэнім і паважаем", - сказаў у прывітальным слове Аляксей Талай пасля ўручэння узнагароды.
Грамадскі дзеяч адзначыў, што Беларусь рэалізуе сваю гуманітарную місію ў Данбасе. Па словах Талая, дзесяткі тон грузаў збіраюцца кожны месяц і адпраўляюцца ў Данбас.
"Увесь народ згуртаваўся ў дапамозе блізкаму свайму, нашым людзям", - падкрэсліў Талай.
Sputnik рыхтуе вялікае інтэрв’ю з Аляксеем Талаем. Сачыце за абнаўленнямі партала.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"