"Старэйшы брат як другi бацька": беларускія прыказкі пра дзяцей

У Міжнародны дзень абароны дзяцей Sputnik звярнуўся да беларускага фальклору, каб даведацца, што думалі пра выхаванне дзяцей нашы продкі.
Sputnik
У Беларусі кажуць: "Які род, такі і плод". Сапраўды, ад бацькоў вельмі моцна залежыць, якім вырасце дзіця. І справа не толькі ў выхаванні, але і ў адносінах у сям'і і яе ладзе.
Іншая народная мудрасць сцвярджае: "Бяда без дзяцей, але бяда і з дзецьмі". Гадаваць дзяцей цяжка, а калі ўявіць, што нашы продкі рабілі гэта без пральнай машыны і іншых карысных гаджэтаў, застаецца толькі здзіўляцца – і як нашы бабулі і прабабулі ўсё паспявалі?
Можна сярод прыказак знайсці і прамыя парады па выхаванні, напрыклад: "Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце". Гэта значыць трэба дазволіць малому вучыцца на сваіх памылках, не клапаціцца пра яго празмерна.
У рамках святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей Sputnik зрабіў падборку беларускіх прыказак пра дзяцей. Некаторыя з іх могуць падацца сучаснаму чытачу нават жорсткімі, але з многімі, мы ўпэўнены, можна цалкам пагадзіцца.
"Кожнаму сваё дзіця міла"

"Вырас да неба, а дурань як трэба".

"Кожнаму сваё дзіця міла".

"Каб задні розум ды наперад".

"Сава не родзіць сакола".

"Не расказвай нiкому, што робiцца ўдому"

"Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце".

"Не расказвай нiкому, што робiцца ўдому".

"Малыя дзеці – рукі баляць, вялікія – сэрца баліць".

"Дзе нянек многа, там дзіця бязнога".

"У каго дзеці, у таго шчасце"

"Дзіцятка хоць і крыва, ды бацьку з маткаю міла".

"Не жыві дабром, а жыві розумам".

"У каго дзеці, у таго шчасце".

"Без навук як без рук".

"Дрэва трымаецца каранямі, а чалавек сябрамі"

"Не навучаць бацькі, дык навучыць гора".

"Не глядзі, што на галаве, а глядзі, што ў галаве".

"Дрэва трымаецца каранямі, а чалавек сябрамі".

"Дай, Божа, старым вочы, а маладым – розум".

"У сваёй маткі ўсе добрыя дзеткі"

"У сваёй маткі ўсе добрыя дзеткі".

"Усякая матка хваліць сваё дзіцятка".

"Сябра на грошы не купіш".

"Свайго розуму не пазычыш і ў чужую галаву не ўкладзеш".

"Старэйшы брат як другi бацька"

"Што дурны папсуе, тое і разумны не паправіць".

"Якія гады, такі і розум".

"Старэйшы брат як другi бацька".

"Якія сані, такія і самі".

"Шануй настаўніка лепей як крамніка"

"Свет ясны ад сонца, а чалавек – ад навукі".

"Шануй настаўніка лепей як крамніка".

"Новага добрага не дзічыся, а што не ведаеш – вучыся".

"Гультай за работу, а мазоль за руку".

"Дзетак узгадаваць – не курак пасклікаць"

"Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі – пасі, як авечку – тады выйдзе на чалавечка".

"Дзетак узгадаваць – не курак пасклікаць".

"Як дзіця плача, маткі сэрца з жалю плача".

"Катораму дзіцяці кепска, то ўсё бацькам сэрца баліць".

"Бацька за парог, а дзеці за пірог"

"Бацька за парог, а дзеці за пірог".

"І сава сваіх дзяцей хваліць".

"Даў Бог дзеці, але няма іх дзе падзеці".

"Ад роднага таткі дорагі і латкі".

Чытайце таксама:
Адам Русак: "I ў сэрцы песні не стрымаць…"
Лірычны свет вершаў Юрася Свіркі: "А думкі ткуцца у цішы і грэюць ласкаю сваёю..."
"Радзіму не пакіну я без песень…": сум і лірыка ў вершах Язэпа Пушчы
"Каб мудры лёс набыць, спатрэбіцца нямала…": вершы Амара Хаяма ў беларускім гучанні
"Срэбранаю пацеркай на нітцы…": казачная крыніца творчасці Васіля Віткі