МІНСК, 5 чэр – Sputnik. "АвтоВАЗ" прадставіў сваю новую мадэль Iskra, прэзентацыя адбылася на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.
Прэзентаваў навінку прэзідэнт "АвтоВАЗа" Максім Сакалоў.
Дызайн аўтамабіля выкананы ў тым жа ікс-стылі, што і Vesta, машына адносіцца да кампактнага класа "B". Вытворца абяцае дадаць да седана яшчэ два ўніверсалы, адзін з іх павышанай праходнасці ў версіі Cross. Па габарытах Iskra займае нішу паміж Lada Granta і Vesta.
"Праца над навінкай працягваецца і цяпер, на фінальнай стадыі знаходзіцца наладка вытворчасці, даводка і настройка ўсіх сістэм аўтамабіля", - распавёў Сакалоў на прэзентацыі.
Ён адзначыў, што "АвтоВАЗ" плануе запусціць вытворчасць навінкі ў пачатку 2025 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"