МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Украінскія вайскоўцы мэтанакіравана нанеслі ўдар па жылых дамах у Луганску амерыканскімі ракетамі ATACMS, паведамілі ў Мінабароны Расіі.
Удар быў нанесены ў пятніцу прыкладна каля 11:00 раніцы. Супрацьпаветраная абарона Расіі збіла чатыры ракеты, але адна трапіла ў два шматкватэрныя дамы.
Пры абстрэле каля пяціпавярховага жылога дома поўнасцю абрушыўся пад’езд. Аператыўныя службы паведамілі аб 35 пацярпелых, сярод якіх трое дзяцей. Пяць чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Вядома, што пад заваламі застаецца некалькі чалавек, зараз ратавальнікі вядуць іх пошук.
Акрамя жылых дамоў, пашкоджанні ў выніку ракетнага абстрэлу атрымалі дзве школы, тры дзіцячыя сады, каледж і адзін з карпусоў універсітэта.
Ёсць загінулыя
У МНС Расіі пазней паведамілі, што пад заваламі шматпавярховага дома ў Луганску загінулі тры чалавекі, яшчэ семярых удалося выратаваць – іх перадалі медыкам. Супрацоўнікі міністэрства працягваюць выратавальныя працы на месцы здарэння.
Украінскія ўзброеныя сілы абстрэльваюць населеныя пункты Данбаса у тым ліку снарадамі ATACMS. Гэта балістычныя ракеты класа "зямля-зямля". Радыус паражэння – да 300 км.
Кіеўскі рэжым выпрошваў узбраенне гэтага тыпу ў Вашынгтона практычна з пачатку 2023 года, але адміністрацыя ЗША не спяшалася перадаваць яго Украіне. У красавіку бягучага года паведамлялася, што ракеты знаходзяцца на балансе УСУ.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін раней заявіў, што пастаўкі краінамі Захаду на Украіну высокадакладнага ўзбраення далёкага радыуса дзеяння – гэта шлях да сур’ёзных праблем.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"