ГОМЕЛЬ, 11 чэр – Sputnik. Дэлегацыя пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі на чале з паслом Се Сяоюнам знаходзіцца з двухдзённым візітам у Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт Sputnik.
Візіт пачаўся з наведвання Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната, дзе госці азнаёміліся з лінейкай прадукцыі прадпрыемства і паназіралі за працэсам стварэння легендарнай рагачоўскай згушчонкі.
Губернатар Гомельскай вобласці Іван Крупко
© Sputnik
КНР для Гомельскай вобласці – адзін з асноўных партнёраў для развіцця супрацоўніцтва ў эканамічнай і сацыяльнай сферах, падкрэсліў падчас афіцыйнай сустрэчы губернатар Гомельскай вобласці Іван Крупко.
Ён адзначыў, што за апошнія пяць гадоў тавараабарот рэгіёна з Кітаем вырас амаль у 4 разы. У 2023-м у КНР сваю прадукцыю пастаўлялі 44 гомельскія прадпрыемствы. Аснову экспарту складаюць цэлюлоза драўняная, лесаматэрыялы, а таксама мясная, малочная і кандытарская прадукцыя.
Пасол КНР у Беларусі Се Сяоюн
© Sputnik / Татьяна Федоренко
"Мы гатовы супрацоўнічаць ва ўсе часы і ва ўсіх умовах, мы ўсебаковыя стратэгічныя партнёры. У тым ліку гэта магчыма дзякуючы нацыянальным лідарам Сі Цзіньпіну і Аляксандру Лукашэнку", - падкрэсліў пасол Се Сяоюн.
Асноўную долю ў імпарце з Кітая займаюць прамысловыя тавары (ініцыятары, паскаральнікі і каталізатары хімічных рэакцый, рухавікі і запчасткі для рухавікоў, часткі да пракатных станаў, вогнетрывалыя керамічныя вырабы, солі вышэйшых галагенавых кіслот, электроды вугальныя, помпы паветраныя і вакуумныя, абсталяванне і іншае).
"Гомельшчына зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Кітаем і нарошчванні экспартных паставак. Цяпер 20 прадпрыемстваў Гомельскай вобласці акрэдытаваны для паставак харчовай прадукцыі ў Кітай", - адзначыў падчас сустрэчы Крупко.
У час двухдзённага візіту запланавана наведванне СЭЗ "Гомель-Ратон", дзе кітайскім дыпламатам прадставяць праекты па стварэнні і развіцці грузавога хаба на тэрыторыі аэрапорта "Гомель". Таксама іх пазнаёмяць з вытворчасцю мэблі з фанеры.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"