Відэа

Караблі расійскага флоту ўрачыста сустрэлі на Кубе – відэа

Карабельная група Паўночнага флоту Расіі прыбыла з афіцыйным візітам на Кубу. Як сустракалі гасцей – глядзіце на відэа.
Sputnik
У складзе карабельнай групы – фрэгат "Адмирал Горшков", атамная падводная лодка "Казань", танкер "Академик Пашин" і буксір "Николай Чикер". Ваенныя судны і караблі суправаджэння прыйшлі ў Гавану пасля вучэнняў па выкарыстанні высокадакладнай зброі ў Атлантычным акіяне.
Улады Гаваны адсалютавалі расійскім караблям 21-м артылерыйскім залпам, а жыхары горада прыйшлі ў гавань, каб паглядзець як судны заходзяць на рэйд. Кадры прыбыцця публікуе Мінабароны Расіі.
Расійскіх маракоў сустрэў другі камандуючы ВМФ Кубы капітан флатыліі Хасэ Луіс Саута і пасол Расіі на Кубе Віктар Каранелі.
З 13 па 15 чэрвеня ў вячэрні час кубінцы змогуць трапіць на борт "Адмирала Горшкова".
Падчас візіту на Кубу расійскія маракі сустрэнуцца з кіраўніцтвам ВМФ Кубы і губернатарам Гаваны Янэт Эрнандэс і наведаюць вядомыя месцы краіны.
Карабельная група Паўночнага флоту, узначаленая фрэгатам "Адмирал флота Советского Союза Горшков", да заходу на Кубу здзейсніла трансатлантычны пераход. Такі ж шлях прарабіў атамны падводны ракетны крэйсер "Казань". "Адмирал Горшков" і АПЛ "Казань" з’яўляюцца носьбітамі сучаснай высокадакладнай ракетнай зброі, у тым ліку гіпергукавых ракет "Циркон", крылатых ракет "Калибр" і супрацькарабельных ракет "Оникс".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"