Лукашэнка прызначыў новага міністра інфармацыі

У 2017 годзе Маркаў узначаліў тэлеканал "АНТ" і на гэтай пасадзе прапрацаваў да гэтага часу.
Sputnik
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў старшыню праўлення тэлеканала АНТ Марата Маркава на пасаду міністра інфармацыі рэспублікі, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Маркаў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Беларусі. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (цяпер гэта Ваенная акадэмія Беларусі). Потым вучыўся на юрыдычным факультэце БДУ і ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі.
Некалькі гадоў працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта, дайшоўшы да пазіцыі першага намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення. У канцы 2011 года Маркава прызначылі намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі.
У 2017 годзе Марат Маркаў узначаліў тэлеканал "АНТ", і на гэтай пасадзе прапрацаваў да гэтага часу. Сярод шырокай аўдыторыі вядомы як вядучы тэлеперадач "Крупным планом" (канал "Беларусь 1") і "Марков. Ничего личного" (канал "АНТ"). У гэтых праграмах ён браў інтэрв’ю ў вядомых людзей.
У сваю чаргу тэлеканал АНТ узначаліў былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Ігара Луцкага на пасаду кіраўніка тэлеканала АНТ (ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал"), паведамляе telegram-канал "Пул Першага".
Пры гэтым не так даўно Ігар Луцкі стаў таксама кіраўніком Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.
Да працы ў парламенце, куды яго выбралі ў 2024 годзе, Луцкі прыкладна тры гады быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Генштаба