Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларусь адкрые генконсульствы ва Уладзівастоку і Ніжнім Ноўгарадзе

Мінск працягвае пашыраць сетку сваіх дыпламатычных устаноў у Расіі і павышае іх статус.
Sputnik
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік выказаў асаблівую падзяку расійскаму боку за аператыўнае вырашэнне пытанняў па пераводзе аддзяленняў пасольства Беларусі ў статус генконсульстваў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Гэта (пераход у статус генконсульстваў – Sputnik) ужо зроблена ў Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу, рыхтуемся адкрыць у Растове-на-Доне. На чарзе Калінінград, Ніжні Ноўгарад і Уладзівасток", - сказаў Алейнік на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства РФ Сяргеем Лаўровым у панядзелак у Мінску.

Узаемны гандаль расце

Міністр асобна закрануў і гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Расіі. Ён падкрэсліў, што дынаміка ўзаемнага гандлю – агульная нагода для гонару. Рэкордныя паказчыкі былі ў 2022 годзе, і дзве краіны таксама прыкметна дадалі ў 2023-м.
"Мы змаглі абнавіць гістарычны максімум аб’ёму двухбаковага гандлю, які ў выніку перавысіў планку 54 млрд долараў у таварах і паслугах", - нагадаў Сяргей Алейнік.
Больш за тое, дадаў ён, за апошнія пяць гадоў узаемны абарот вырас на 18 млрд долараў.
Пазітыўная дынаміка ёсць і па выніках студзеня-красавіка 2024 года: тавараабарот павялічыўся на 6,7%.
Расія застаецца асноўным гандлёвым партнёрам для Беларусі. На долю РФ прыпадае 59,2% вартаснага аб’ёму беларускага знешняга гандлю таварамі.

Інтэграцыйны каркас

Алейнік падкрэсліў, што такія поспехі былі б немагчымы без моцнага інтэграцыйнага "каркаса".
"Дасягнутая намі ў "двойцы" якасць інтэграцыі ўжо даўно стала арыенцірам для развіцця супрацоўніцтва на постсавецкай прасторы", - канстатаваў кіраўнік МЗС Беларусі.

Адзіная пазіцыя ў ААН

Сяргей Алейнік зрабіў акцэнт і на тым, што Мінск заўсёды галасаваў супраць усіх рэзалюцый у ААН, якія маюць антырасійскі характар.
"Нашы дэлегацыі разам выступаюць за справядлівасць і падтрымліваюць адна адну ў рамках пленарных дыскусій Генасамблеі ААН і пасяджэнняў Савета Бяспекі ААН", - адзначыў ён.

Моцны расійскі фармат

Кіраўнік МЗС Беларусі запрасілі міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова на II-ю Міжнародную канферэнцыю высокага ўзроўню "Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца". Яна плануецца ў Мінску ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада.
"Чакаем Вас, Сяргей Віктаравіч, і разлічваем на моцны расійскі фармат удзелу ў гэтым важным мерапрыемстве", - сказаў Алейнік.

Візіт Валодзіна

Таксама Алейнік паведаміў, што дэлегацыю РФ на ўрачыстасцях у гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў узначаліць старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Лаўроў: усё, што робіць Захад, выбудавана ў рамках ультыматуму РФ