Рэпетыцыя паветранага парада прайшла ў небе над Мінскам – відэа

У небе над беларускай сталіцай можна было ўбачыць больш за 30 паветраных суднаў беларускіх ВПС і ВКС Расійскай Федэрацыі. Глядзіце на відэа, як ваенныя лётчыкі рэпеціравалі сваю частку парада да Дня Незалежнасці.
Sputnik
Першымі ў небе над Мінскам з’явіліся тры верталёты Мі-8 з беларускім флагам, флагамі Узброеных сіл, ВПС і войск СПА. За імі ішлі дзве групы верталётаў Мі-8 і Мі-35 у баявым парадку "Пеленг".
У паветранай частцы парада 3 ліпеня ў Мінску будуць удзельнічаць і расійскія самалёты і верталёты, яны нядаўна прыбылі ў Беларусь і ўдзельнічаюць у рэпетыцыях нароўні з беларускімі лётчыкамі.
Так, у небе над Мінскам можна было назіраць дзве групы верталётаў Мі-28 і Ка-52 Паветрана-касмічных сіл РФ. За імі ляцелі ваенна-транспартны самалёт Ан-26 у суправаджэнні самалётаў Як-130 у баявым парадку.
Таксама ў небе можна было назіраць штурмавікі Су-25 у баявым парадку "Ромб" і групу знішчальнікаў Су-30СМ.
Акрамя таго ў паветраным парадзе прымуць ўдзел дзве пілатажныя групы расійскіх ПКС – "Витязи" и "Стрижи" у адзіным страі, іх таксама можна было назіраць у небе над Мінскам падчас паветранай рэпетыцыі.
Закрыў рэпетыцыю паветранага парада ваенна-транспартны "цяжкавагавік" Іл-76 у суправаджэнні самалётаў Л-39, якія размалявалі неба ў колеры дзяржаўнага флага.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"