Відэа

Беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва: гісторыя і сучаснасць

У аўторак, 2 ліпеня, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбыўся відэамост Мінск – Баку на тэму: "Беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва: гісторыя і сучаснасць".
Sputnik
Беларусь 3 ліпеня святкуе 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У 1941 годзе 44 ураджэнцы Азербайджана ў складзе гарнізона Брэсцкай крэпасці ўступілі ў няроўны бой з нямецкімі войскамі, і цаной свайго жыцця выканалі загад.
У 1944 годзе падчас аперацый "Баграціён" 14 азербайджанцаў сталі Героямі Савецкага Саюза. Адзін з іх – генерал-танкіст Азі Ахад аглы Асланаў. 28 чэрвеня 1944 года 35 гвардзейская танкавая брыгада пад яго камандаваннем у базлітасных баях прарвала нямецкую абарону, выйшла ў тыл праціўніка і імклівым ударам вызваліла г.п. Плешчаніцы. За ўмелую арганізацыю бою, праяўленую асабістую мужнасць ён быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза.
У гонар воінаў-вызваліцеляў 3 ліпеня ў Мінску адбудзецца ваенны парад. Разам з беларускімі, расійскімі і казахскімі вайскоўцамі ў ім прымуць удзел і вайскоўцы з Азербайджана.
За мінулыя гады азербайджанска-беларускія адносіны прайшлі некалькі этапаў развіцця. У савецкі перыяд саюзныя рэспублікі Азербайджан і Беларусь мелі шчыльныя вытворчыя і кааперацыйныя сувязі, ажыццяўляўся культурны і навуковы абмен. З набыццём незалежнасці двухбаковыя адносіны атрымалі новую дынаміку. Больш за тое атрымалі развіццё новыя сферы ўзаемадзеяння.
Чаму сёння і Беларусь, і Азербайджан робяць усё, каб не дапусціць гераізацыі нацызму, спыніць спробы калектыўнага Захаду перапісаць гісторыю Другой сусветнай вайны? Як развіваюцца двухбаковыя адносіны на сучасным этапе? Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі відэамоста Мінск – Баку.
Удзельнікі ў Мінску:
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Анатоль БУЛАЎКА;
палітычны эксперт, прафесар кафедры еўразійскіх даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй РУСАКОВІЧ;
палітычны эксперт, журналіст Тэнгіз ДУМБАДЗЕ.
Удзельнікі ў Баку:
дэпутат Мілі Меджліса (Парламента) Азербайджанскай Рэспублікі, член міжпарламенцкай групы дружбы Азербайджан – Беларусь Арзу НАГІЕЎ;
вядомы даследчык перыяду ВАВ, доктар філасофіі Ільхам АБАСАЎ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"