Міністр абароны Расіі прыляцеў у Мінск

Кіраўнік расійскага ваеннага ведамства прыме ўдзел у пасяджэнні савета міністраў абароны краін СНД, а таксама ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкага-фашысцкіх захопнікаў.
Sputnik
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў прыбыў у Мінск з афіцыйным візітам, паведамляе Мінабароны РФ.
Адзначаецца, што кіраўніка расійскага ваеннага ведамства ў сталіцы Беларусі чакае шырокая дзелавая праграма. Ён прыме ўдзел у пасяджэнні савета міністраў абароны краін СНД, а таксама ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці рэспублікі.
У пасяджэнні СМА СНД у Мінску, якое пройдзе 3 ліпеня, прымуць удзел ваенныя дэлегацыі Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Чакаецца, што міністры абмяркуюць ваеннае супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці, а таксама ўзгодняць сумесныя мерапрыемствы на 2025 год.
Што да ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Беларусі, у першай палове дня 3 ліпеня адбудзецца ваенны парад. Удзел у ім прымуць не толькі беларускія вайскоўцы, але таксама іх калегі з Расіі, Кітая, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана. Парадныя разлікі з гэтых дзяржаў раней прыбылі ў Беларусь.
Акрамя таго, з Расіі для правядзення парада прыбыла тэхніка, у тым ліку танкі Т-34. Плануецца, што ў парадзе прымуць удзел звыш пяці тысяч вайскоўцаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Лукашэнка: Беларусь хочуць уцягнуць у разборкі