МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін павіншаваў беларускага калегу Рамана Галоўчанку з Днём Незалежнасці Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ўрада Расіі.
"Ад імя ўрада Расійскай Федэрацыі і ад сябе асабіста віншую вас з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці", - адзначыў Мішусцін.
Ён падкрэсліў, што 80 гадоў таму савецкія воіны праявілі бяспрыкладную мужнасць і гераізм, вызваліўшы Мінск ад нямецкіх захопнікаў.
Паводле слоў прэм’ера, дружба народаў Расіі і Беларусі была загартавана ў гады ВАВ і служыць надзейнай асновай для ўмацавання партнёрства і саюзніцтва, "паступальнага развіцця гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва".
Мішусцін звярнуў увагу на тое, што дзякуючы сумесным намаганням дзвюх краін ствараюцца магчымасці для ўзаемных інвестыцый у розных галінах, увасабляюцца ў жыццё буйныя праекты, умацоўваюцца кантакты паміж дзелавымі супольнасцямі і рэгіёнамі.
Расійскі прэм’ер-міністр дадаў, што гатоў прадаўжаць актыўнае ўзаемадзеянне ў інтарэсах далейшага прасоўвання шматпланавага ўзаемадзеяння дух дзяржаў, паглыблення інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве, практычнай кааперацыі ў ЕАЭС.
Ён таксама пажадаў грамадзянам рэспублікі дабра і шчасця.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"