Фота

Галоўныя госці Аляксандра Лукашэнкі – фота

За 30 гадоў прэзідэнцтва Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са шматлікімі замежнымі лідарамі і буйнымі палітычнымі дзеячамі. Узгадваем, хто прыязджаў у Беларусь (спісак не поўны).
Sputnik
1 / 39

Неаднаразова бываў у Беларусі першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын. На здымку: з Аляксандрам Лукашэнкам падчас урачыстай цырымоніі сустрэчы ў аэрапорце Мінска, 1 лютага 1995 года.

2 / 39

Прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на Мінскім аўтамабільным заводзе 1 лютага 1995 года.

3 / 39

Не аднойчы бываў у Беларусі і дзеючы расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. На фота – яго першы візіт, яшчэ ў якасці прэм’ер-міністра, 8 верасня 1999 года.

4 / 39

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка (справа), прэзідэнт Украіны Леанід Кучма (у цэнтры) і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у час памінальнай цырымоніі, 1 ліпеня 2004 года, якая адбылася ў комплексе "Хатынь", у рамках святкавання 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

5 / 39

Злева направа: прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў, кіраўнік Туркменістана Сапармурат Ніязаў, прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў і кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін перад пачаткам самітаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, 22 чэрвеня 2006 года.

6 / 39

22 мая 2007 года ў Мінску быў прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінеджад. На фота – з Аляксандрам Лукашэнкам пасля сумеснай прэс-канферэнцыі.

7 / 39

2 лістапада 2008 года Аляксандр Лукашэнка сустракаў у аэрапорце лівійскага лідара Муамара Кадафі.

8 / 39

Дзмітрый Мядзведзеў у бытнасць прэзідэнтам пабываў на палігоне "Абуз-Лясноўскі" ў Брэсцкай вобласці, дзе праходзіў заключны этап аператыўна-стратэгічных вучэнняў "Захад-2009". На здымку: Дзмітрый Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка з пяцігадовым сынам Мікалаем (злева направа на першым плане), 29 верасня 2009 года.

9 / 39

Афіцыйны візіт прэм’ер-міністра Італіі Сільвіё Берлусконі ў Мінск 30 лістапада 2009 года стаў першым у гісторыі двухбаковых дыпламатычных адносін.

10 / 39

13 мая 2010 года адбыўся афіцыйны візіт прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Нгуен Мінь Чыета.

11 / 39

26 ліпеня 2010 года Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску са сваім сірыйскім калегам Башарам Асадам.

12 / 39

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес бываў у Беларусі тройчы – у 2006, 2008 і 2010 гадах. 23 ліпеня 2008 года Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў яго ордэнам Дружбы народаў. На здымку: 16 кастрычніка 2010 года.

13 / 39

20 кастрычніка 2010 года з працоўным візітам у Беларусь прыбыла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.

14 / 39

Уладзімір Пуцін прыязджаў у Беларусь і ў бытнасць сваю прэм’ер-міністрам. Фота датавана 19 мая 2011 года.

15 / 39

Старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў (злева) і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы ў загараднай рэзідэнцыі кіраўніка беларускай дзяржавы "Заслаўе", 31 мая 2013 года.

16 / 39

Афіцыйная цырымонія сустрэчы Прэзідэнта Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія Эва Маралеса, 4 верасня 2013 года.

17 / 39

Нярэдкім госцем быў і прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. На здымку: з Аляксандрам Лукашэнкам падчас цырымоніі сустрэчы перад пачаткам пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Мінску, 25 кастрычніка 2013.

18 / 39

Гістарычнай стала сустрэча ў Мінску ў лютым 2015 года "нармандскай чацвёркі". Тады ў сталіцу Беларусі прыляцела канцлер Германіі Ангела Меркель.

19 / 39

Украіну прадстаўляў Пётр Парашэнка, які тады быў прэзідэнтам краіны. Ён, дарэчы, бываў у Мінску ў гэтай якасці не адзін раз. На здымку: з Аляксандрам Лукашэнкам пасля заканчэння перагавораў.

20 / 39

Удзел у перагаворах таксама прымаў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд.

21 / 39

Апошнім на сустрэчу прыбыў Уладзімір Пуцін. На здымку: з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці перад пачаткам саміту.

22 / 39

Праз некалькі месяцаў, 10-12 мая 2015 года, адбыўся дзяржаўны візіт старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна ў Беларусь. Аляксандр Лукашэнка 10 мая асабіста сустрэў кіраўніка кітайскай дзяржавы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Акрамя перагавораў, у праграме візіту быў удзел у Беларуска-Кітайскім бізнес-форуме, наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, акрамя таго, Сі Цзіньпін пасадзіў дрэва каля Палаца Незалежнасці.

23 / 39

Афіцыйны візіт прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбыўся 11 лістапада 2016 года.

Рабочы графік змясціў у сябе не толькі пратакольныя мерапрыемствы, афіцыйныя перагаворы ў вузкім і пашыраным фарматах і падпісанне міжнародных дакументаў у Палацы Незалежнасці.

Прэзідэнты таксама прынялі ўдзел у беларуска-турэцкім бізнес-форуме, з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця ў Мінску Саборнай мячэці.

24 / 39

Георгія Маргвелашвілі (прэзідэнта Грузіі) Лукашэнка прымаў 1 сакавіка 2017 года.

25 / 39

Другім прэзідэнтам В’етнама, які наведаў Беларусь стаў Чан Дай Куанг, на здымку: афіцыйная цырымонія сустрэчы 27 чэрвеня 2017 года.

26 / 39

Не адзін раз бываў у Беларусі прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура. На здымку: абмен падарункамі падчас візіту 5 кастрычніка 2017 года.

27 / 39

Не аднойчы прылятаў у Беларусь і прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Лідары не толькі афіцыйна размаўлялі, але і абменьваліся падарункамі. Так, у 2018 годзе Аліеў падарыў Лукашэнку традыцыйны азербайджанскі дыван.

28 / 39

Федэральны прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен быў у Мінску 29 чэрвеня 2018 года.

29 / 39

Перагаворы з прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі адбыліся 18 чэрвеня 2019 года.

30 / 39

У студзені 2019-га ў Мінску быў лідар Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва.

31 / 39

29 сакавіка 2019 года прайшлі перагаворы з федэральным канцлерам Аўстрыі Себасцьянам Курцам.

32 / 39

Не адзін раз бываў у Мінску прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. На здымку: падчас візіту ў чэрвені 2019 года.

33 / 39

Сустрэча з прэзідэнтам Грузіі Саламэ Зурабішвілі 21 чэрвеня 2019 года.

34 / 39

Шмат шуму нарабіла ў жніўні 2019-га сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Джонам Болтанам, які ў той час быў саветнікам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы.

35 / 39

У кастрычніку 2019 года ў Беларусі пабывала дэлегацыя Кубы на чале з прэзідэнтам Мігелем Дыяс-Канэлем (на фота побач з Аляксандрам Лукашэнкам).

36 / 39

Сустрэча з прэм’ер-міністрам Латвіі Крыш’янісам Карыньшам 16 студзеня 2020 года.

37 / 39

1 лютага 2020 года Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы з дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампеа.

38 / 39

У чэрвені 2020 года ў Мінск прылятаў прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан.

39 / 39

7 верасня 2023 у Мінску прымалі прэзідэнта Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея Тэадора Абіянга Нгема Мбасога.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"