Нарышкін назваў хлуснёй заявы, што РФ спрабуе ўплываць на выбары ў ЗША

Падчас папярэдняй прэзідэнцкай кампаніі ў Злучаных Штатах у адрас расійскага боку таксама раздаваліся падобныя абвінавачанні, каб паўплываць на зыход галасавання.
Sputnik
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Дырэктар Службы знешняй разведкі РФ Сяргей Нарышкін пракаменціраваў паведамленні ў заходняй прэсе аб тым, што Масква мае намер паўплываць на выбары прэзідэнта ў ЗША.
"У 2020 годзе падобная хлусня ўжо выкарыстоўвалася шэрагам інстытуцый Злучаных Штатаў Амерыкі з тым, каб паўплываць на вынікі прэзідэнцкіх выбараў на карысць аднаго з кандыдатаў. Вось цяпер гэта "версія-2024". Прашу да гэтага так і ставіцца", - заявіў кіраўнік СЗР.
Раней стала вядома, што інфармацыйнае агенцтва Reuters, спасылаючыся на крыніцу ў амерыканскай разведцы, размясціла інфармацыю аб тым, што расійскі бок збіраецца ўмяшацца ў выбары ў ЗША.
Па даных СМІ, у Расіі нібыта маюць намер паўплываць на выбаршчыкаў у Штатах напярэдадні галоўнай палітычнай кампаніі, але ніякіх доказаў у матэрыяле не было.
У ЗША нядаўна адбыліся дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты. У публічнай дыскусіі ўдзельнічалі цяперашні кіраўнік Белага дома Джо Байдэн і былы прэзідэнт Дональд Трамп.
Амерыканскія СМІ пішуць аб тым, што большасць гледачоў дэбатаў аддала перамогу ў іх экс-прэзідэнту, таму што Байдэн часта блытаўся ў думках, казаў невыразна і змог пакінуць сцэну толькі з дапамогай сваёй жонкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Абразы і абвінавачванні: як прайшлі першыя дэбаты Байдэна і Трампа