Вэйпы могуць забараніць у Беларусі

Электронныя цыгарэты могуць выклікаць не толькі сардэчна-сасудзістыя захворванні, але і рак.
Sputnik
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Пытанне аб забароне вейпаў у Беларусі прапрацоўваецца, адпаведны законапраект можа быць вынесены на разгляд у бліжэйшы час, сказаў член Савета Рэспублікі, галоўны ўрач Мінскага гарадскога клінічнага анкацэнтра Віктар Кандратовіч.
Ён паведаміў, што гэтае пытанне абмяркоўвалася на апошняй сесіі верхняй палаты беларускага парламента.
"Пастаўлена задача старшынёй Савета Рэспублікі аб тым, каб прапрацаваць гэтае пытанне і вынесці законапраект аб забароне вэйпаў у нашай краіне", - заявіў Кандратовіч у эфіры тэлеканала СТБ.
Паводле яго слоў, вэйпы могуць выклікаць сардэчна-сасудзістыя і нават анкалагічныя захворванні, паколькі многія "электронкі" запраўляюцца вадкасцю з нікатынам. Акрамя яго, вадкасці для вэйпаў змяшчаюць шмат фармальдэгідаў.
"Пухліны галавы, шыі, поласці рота, глоткі ў мужчын стаяць на пятым месцы. Асноўныя курцы – гэта мужчыны", - сказаў галоўны ўрач, адзначыўшы, што на працягу года паміраюць 30% хворых.
На яго думку, было б нядрэнна, калі б краіна поўнасцю адмовілася ад вэйпаў і цыгарэт.
Раней Казахстан увёў забарону на продаж і распаўсюджванне вэйпаў і вадкасцей для іх. Што датычыцца Беларусі, то абарот нетытунёвай нікатыназмяшчальнай прадукцыі, у тым ліку электронных парагенератараў і вадкасцей, пачалі рэгуляваць у 2022 годзе.
Спачатку абавязалі пастаўшчыкоў паказваць на ўпакоўках вэйпаў і вадкасцей абмежаванне ўтрымання нікаціну і назвы дакументаў, якія пацвярджаюць бяспеку прадукцыі. Затым было ўведзена ліцэнзаванне для гандляроў такімі таварамі.
Восенню 2022-га прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім у Беларусі забаронена прадаваць падлеткам электронныя сістэмы курэння (у тым ліку вэйпы), парагенератары і вадкасці для іх.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Антытытунёвы дэкрэт уступіў у сілу ў Беларусі