МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Прадпрыемствы Белдзяржхарчпрама штогод вырабляюць 36 тыс тон імпартазамешчаных кандытарскіх вырабаў на 138 млн долараў, расказаў на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik намеснік старшыні канцэрна Аляксандр Якоўчыц.
За апошнія чатыры гады ў кандытарскую галіну рэспублікі было інвесціравана 130 млн рублёў. Размова ў асноўным аб праектах імпартазамяшчэння. Планы на наступныя тры гады – укласці ў вытворчасць яшчэ 100 млн рублёў.
"Рэалізавана больш за 30 праектаў на ўсіх нашых кандытарскіх фабрыках. У год вырабляем 36 тысяч тон кандытарскіх вырабаў імпартазамяшчальнага асартыменту – на 138 млн долараў", - агучыў лічбы намеснік старшыні канцэрна.
"Снікерс", жэлацінкі і "кіндар-шакалад"
Кожнае з шасці кандытарскіх прадпрыемстваў канцэрна актыўна працуе над імпартазамяшчэннем прадукцыі. Да прыкладу, знакамітая фабрыка "Камунарка" выпусціла шакалад "Дзіцячыя гісторыі", які нагадвае па гусце вядомы Kinder Chocolate, батончыкі з нугой і карамеллю "Зарадзіся", які ў народзе ўжо паспелі празваць аналагам Snickers і шматлікае іншае.
Фабрыка "Спартак" нядаўна асвоіла выпуск шакаладак з тонкай пліткай накшталт швейцарскага Lindt.
"У мінулым годзе мы асвоілі гэты праект, ужо запусцілі шэсць найменняў. Унікальнасць у тым, што таўшчыня пліткі чатыры міліметры", - адзначыў субяседнік.
Фабрыка, якая працуе ў Слаўгарадзе (прадпрыемства "Чырвоны харчавік-Слаўгарад"), вырабляе мармелад. Адзін з брэндаў ужо заняў годную нішу на рынку гэта жэлацінкі Tinki. Па словах прадстаўніка Белдзяржхарчпрама, многія параўноўваюць іх з мармеладам Haribo. А на змену жэлейным цукеркам "Шалёная пчолка", якая выраблялася кампаніяй Roshen, у Слаўгарадзе з’явілася "Залатая пчолка".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"