Ужо не першы год Sputnik прэзентуе ў Віцебску фотавыставу. Сёлета фармат пашырыўся – да экспазіцыі рарытэтных фатаграфій дабавіліся VR-праекты. Выстава размясцілася на вуліцы Леніна каля гарадской Ратушы.
Нягледзячы на моцны лівень, яшчэ задоўга да афіцыйнага адкрыцця пачалі збірацца наведвальнікі. А пасля яны станавіліся ў чаргу, каб надзець VR-акуляры і акунуцца ў віртуальную рэальнасць.
"Гэтыя фатаграфіі – жывыя сведкі таго часу і той гісторыі, якую сёння спрабуюць сцерці з нашай памяці", - падкрэсліла шэф-рэдактар Sputnik Беларусь Алеся Лучанінава на адкрыцці выставы.
Яна таксама адзначыла, што асноўны VR-праект "Неизвестный знаменосец" раней быў прадстаўлены ў Брэсце. А ў Віцебску наведвальнікі таксама могуць пазнаёміцца з VR-праектамі "Ворота Куликова поля. Битва за Епифань", "Нюрнберг. Вердикт народов", "Игра ремесел. VR-погружение в мир народных промыслов".
Пазнаёміцца з фотавыставай Sputnik можна да панядзелка 15 ліпеня, а з VR-праектамі да нядзелі 14 ліпеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"