МІНСК, 18 ліп – Sputnik. Савет бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый не можа прыняць рашэнні па вельмі многіх галоўных пытаннях, такое меркаванне выказаў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў.
Паводле яго слоў, гэта зразумела, паколькі ў Савеце бяспекі пастаяннымі членамі з аднаго боку з’яўляюцца Расія і Кітай, з другога – заходнія дзяржавы. Кожны з іх валодае правам вета.
"Цяпер па асноўных пытаннях, дзеля якіх гэты орган ствараўся, па пытаннях вайны і міру, ён рашэння прыняць не можа", - цытуе Рыбакова БелТА.
Дыпламат адзначыў, што пазіцыі бакоў цяпер непрымірымыя, асабліва гэта датычыцца ўкраінскага крызісу. Рыбакоў сумняваецца, што рашэнні па некаторых тэмах у прынцыпе будуць прымацца.
Гаворачы аб магчымай хуткай рэформе Савета бяспекі ААН, Рыбакоў заявіў, што не мае аптымізму адносна гэтага. Ён растлумачыў сваю пазіцыю тым, што краіны не могуць дамовіцца аб такіх базавых рэчах, каго дадаткова прымаць у пастаянныя члены арганізацыі (цяпер іх пяць: РФ, Кітай, ЗША, Францыя і Брытанія), якія кантыненты павінны быць прадстаўлены і ў якой колькасці.
"Тут клубок інтарэсаў і супярэчнасцей", - дадаў пастаянны прадстаўнік.
Дыпламат падкрэсліў, што мэта Беларусі – зрабіць так, каб праз пляцоўку ААН Мінск даносіў інфармацыю аб сітуацыі максімальна шырокай аўдыторыі. Па словах Рыбакова, пакуль што гэта ўдаецца, але не без цяжкасцей.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"