Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі

Беларускі лідэр абнавіў кадравы склад упаўнаважаных прэзідэнта ў абласцях і сталіцы, што стала лагічным працягам перастановак у вышэйшым эшалоне ўлады.
Sputnik
МІНСК, 19 ліп - Sputnik. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб назначэнні ўпаўнаважанымі прэзідэнта ў абласцях і Мінску новых чыноўнікаў, паведаміў Telegram-канал Пул Першага.
У чэрвені першым намеснікам прэзідэнцкай адміністрацыі стала Наталля Пяткевіч. Цяпер ёй даручана разам з членам Савета рэспублікі Міхаілам Русым курыраваць Брэсцкую вобласць.
За самы паўночны рэгіён будзе адказваць спікер Палаты Прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка, які абіраўся ў парламент ад горада Паставы.
Дапамагаць яму будзе новы кіраўнік Мінсельгасхарча Ігар Ліневіч, які шмат гадоў адпрацаваў у Віцебскай вобласці.
Гомельскую вобласць стане курыраваць кіраўнік справамі прэзідэнта Юрый Назараў разам з віцэ-прэм'ерам Анатолем Сіваком.
Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфавіч на пару са старшынёй КДК Васілём Герасімавым зараз будуць адказваць за Гродзенскую вобласць.
Цэнтральны рэгіён стаў зонай адказнасці намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандра Косінца і віцэ-прэм'ера Пятра Пархомчыка.
За кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі Дзмітрыем Крутым і членам Савета Рэспублікі Леанідам Зайцам - нагляд за работай у Магілёўскай вобласці.
Беларуская сталіца будзе ў фокусе ўвагі спікера Савета рэспублікі Наталлі Качанавай і кіраўніка МУС Івана Кубракова.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"