На Брэсцкім напрамку нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і авалодалі раённым цэнтрам Брэсцкай вобласці Дзівін, раённым цэнтрам Валынскай вобласці Шацк, а таксама з баямі занялі больш за 100 іншых населеных пунктаў, у ліку якіх буйныя населеныя пункты Мелейчыцы, Аляксандраўка, Сяміхачы, Ставы, Велькарыта, Дубечна, Арлянка, Рагозна, Медна, Пішча і чыгуначныя станцыі Нурэц, Пажэжын.
За 20 ліпеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 95 нямецкіх танкаў. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіта 78 самалётаў праціўніка.
Партызанскі атрад імя Суворава, які дзейнічае ў адным з раёнаў Беларусі, разбурыў некалькі перапраў у тыле праціўніка. У бязлітасным баі савецкія патрыёты нанеслі немцам вялікія страты і захапілі 160 палонных. У іншым раёне савецкія патрыёты ўзарвалі нямецкі танк, 7 аўтамашын і вынішчылі да роты гітлераўцаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"