Лукашэнка павіншаваў Савет бяспекі з 30-годдзем

Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, з заснаваннем Савета бяспекі значнасць сілавых ведамстваў была ўзнята ў краіне на новы ўзровень.
Sputnik
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў Савета Бяспекі рэспублікі, а таксама супрацоўнікаў і ветэранаў Дзяржсакратарыята Савета бяспекі з 30-годдзем з дня ўтварэння гэтай структуры, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт нагадаў, што Савет бяспекі быў сфарміраваны ў краіне 5 жніўня 1994 года – роўна 30 гадоў таму.
За гэтыя гады дадзеная структура, паводле слоў Лукашэнкі, прайшла шлях, які стаў "неад’емнай часткай гісторыі суверэннай Беларусі".
"Заснаваўшы гэты канстытуцыйны, вышэйшы калегіяльны каардынацыйна-палітычны орган у сферы гарантавання нацыянальнай бяспекі, мы ўзнялі статус і значнасць усіх сілавых ведамстваў на новы ўзровень", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што механізм абароны ад знешніх і ўнутраных пагроз, створаны ў краіне, не раз дэманстраваў сваю эфектыўнасць.
Прэзідэнт падзякаваў ветэранам, якія стаялі ля вытокаў заснавання Дзяржсакратарыята Савета бяспекі, і назваў іх узорам адданага служэння Айчыне і прыкладам сапраўднага патрыятызму.
Лукашэнка таксама ўпэўнен ў высокім прафесіяналізме і надзейнасці ўсіх, хто "ў востры момант супрацьстаяння новым гібрыдным пагрозам ахоўвае мір на роднай зямлі".
Ён таксама адзначыў, што Савет бяспекі з апорай на Дзяржсакратарыят працягне вырашаць пастаўленыя перад ім задачы для забеспячэння нацбяспекі.
"Час выбраў нас, і мы зробім усё, каб неба над Беларуссю заставалася чыстым", - заявіў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Рыбакоў: Савет бяспекі ААН не можа прыняць рашэння па пытаннях вайны і міру