Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Кнігу пра ўклад беларусаў у Перамогу прэзентавалі ў Мінску

Адзін з тамоў беларускай "Кнігі памяці", які расказвае аб подзвігу жыхароў Мінска і Мінскай вобласці, ствараўся пры падтрымцы фонду "Русский мир".
Sputnik
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Прэзентацыя серыі выданняў "Кнігі памяці. Рэспубліка Беларусь" прайшла ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Як растлумачыў партнёр праекта, старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання "Ветэраны ваеннай разведкі" Аляксандр Бітус, экзэмпляры кнігі перададуць у школы, бібліятэкі і выканкамы.
"Кніга таксама будзе прадстаўлена для распаўсюджвання краінам-удзельніцам міжнароднага праекта. Гэта краіны Еўрасаюза...", - расказаў ён.
Ён дадаў, што раней выйшла каля дзесяці тамоў, яны прысвечаны розным краінам Еўропы, якія закранула Другая сусветная вайна.
У сваю чаргу выканаўчы дырэктар міжнароднага праекта "Кніга памяці" Юрыюс Тракшаліс расказаў, што яшчэ ў 2019 годзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў даручэнне аб стварэнні такіх выданняў.
У прыватнасці, другі том серыі быў прысвечаны Эстоніі. "Шчыра вам скажу. Там вельмі шмат было падводных плыней. Калі казаць праўду, там было вельмі цяжка...", - адзначыў Тракшаліс.
Ён падзякаваў старшаму саветніку расійскага пасольства ў Беларусі Станіславу Макаранку за тое, што ён дапамог сабраць каманду для стварэння кніг. Таксама дапамогу аказала Рассупрацоўніцтва, асабіста прыняў удзел і пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў.
Тракшаліс нагадаў, што раней выйшлі кнігі, прысвечаныя Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцям. Зроблена таксама кніга аб Мінску і Мінскай вобласці, наперадзе – выданні аб Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.
Праект рэалізуюць пры падтрымцы фонду "Русский мир", у цэлым па Беларусі плануецца выданне шасці тамоў.
У выданнях гаворыцца аб пахаваннях савецкіх воінаў, партызан, ахвяр фашызму і іншых памятных мясцінах. Прыводзяцца гістарычныя даведкі, копіі архіўных дакументаў, фатаграфіі.
На прэзентацыі серыі кніг прысутнічалі прадстаўнікі пасольства Расіі ў Беларусі, Рассупрацоўніцтва, Мінабароны і Генпракуратуры Беларусі, Мінгарвыканкама, Мінаблвыканкама, Мінскага ваенна-патрыятычнага пошукавага цэнтра "Айчына".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Праект "Кніга памяці. Беларусь" плануецца завяршыць у 2025 годзе