МІНСК, 9 жні – Sputnik. Расійская армія працягвае адбіваць атакі ўкраінскіх узброеных сіл на тэрыторыю Курскай вобласці, паведамілі ў Мінабароны РФ.
У зоне, дзе вядуцца актыўныя баявыя дзеянні, задзейнічаны падраздзяленні групоўкі войск "Поўнач", а таксама рэзервы. Для ўдараў па ўкраінскіх баевіках выкарыстоўваецца армейская авіяцыя і артылерыя.
"Ажыццяўлялася агнявое паражэнне жывой сілы і тэхнікі УСУ ў раёнах населеных пунктаў Дар’іна, Гогалеўка, Мелавы, Нікольскі і на заходняй ускраіне Суджы", - распавялі ў ваенным ведамстве.
Там дадалі, што ў раёне Мартынаўкі была знішчана калона бронетэхнікі УСУ – танк, чатыры БТР і бронемашыны "Козак".
Акрамя таго, авіяцыя і ракетныя войскі нанеслі ўдары па рэзервах праціўніка на тэрыторыі Сумскай вобласці.
У Мінабароны Расіі таксама паведамілі, што за мінулыя суткі страты ўкраінскай арміі склалі больш за 280 вайскоўцаў і 27 адзінак бронетэхнікі.
Усяго за час баявых дзеянняў на курскім напрамку, пачынаючы з 6 жніўня, УСУ страцілі да 945 ваеннаслужачых і 102 адзінкі бронетэхнікі, у тым ліку 12 танкаў.
Па даных Мінздароўя РФ, у выніку абстрэлаў Курскай вобласці з 6 па 8 жніўня пацярпелі 66 чалавек.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"