Белавусаў назваў умовы поспеху ў супрацьстаянні з калектыўным Захадам

Па словах кіраўніка расійскага абароннага ведамства, толькі комплексны падыход дае паўнавартасную перавагу перад праціўнікам.
Sputnik
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў агучыў умовы дасягнення поспеху ва ўзброеным супрацьстаянні з калектыўным Захадам на чале з ЗША. Кіраўнік абароннага ведамства Расіі выступіў на цырымоніі адкрыцця міжнароднага форуму "Армия-2024" у Кубінцы.
"Першае – гэта забеспячэнне войск самым сучасным узбраеннем. Перш за ўсё – высокадакладнай зброяй", - заявіў Белавусаў, агучваючы ўмовы дасягнення поспеху ў сучасных ваенных канфліктах.
Другой умовай Белавусаў назваў прымяненне новых тактычных прыёмаў вядзення баявых дзеянняў.
"У тым ліку з выкарыстаннем беспілотных сістэм і рабатызаваных комплексаў", - адзначыў міністр расійскага абароннага ведамства.
Трэцяй па ліку ўмовай дасягнення поспеху ва ўзброеным супрацьстаянні з блокам НАТА Белавусаў назваў арганізацыю эфектыўнай сістэмы кіравання з выкарыстаннем перадавых тэхналогій. У тым ліку і штучны інтэлект.
Кіраўнік Мінабароны таксама лічыць адной з галоўных умоў поспеху ў СВА высокую падрыхтоўку ваенных кадраў, у першую чаргу камандзіраў.
"І чацвёртае – гэта пастаяннае ўдасканаленне падрыхтоўкі ваенных кадраў. Галоўным чынам – каманднага складу", - адзначыў міністр, падкрэсліўшы, што менавіта комплексны падыход можа даць паўнацэнную перавагу перад праціўнікам.
Паводле слоў Белавусава, вакол ключавога вываду аб комплексным падыходзе і пройдзе работа форуму "Армия-2024".

Форум "Армия-2024" у Кубінцы

Як паведамілі ў Міністэрстве абароны Расіі, у форуме, які адкрыўся ў панядзелак, прымуць удзел ваенныя дэлегацыі больш як з 80 краін свету.
У Мінабароны ўдакладнілі, што з 83 ваенных замежных дэлегацый, якія прыбудуць у Маскву на форум, каля 40 – на ўзроўні міністраў абароны і начальнікаў генштабоў.
На форуме нацыянальныя экспазіцыі абароннай прамысловасці прапануюць Беларусь, Іран, Індыя, Кітай.
Усяго ў "Армии-2024" прымуць удзел не менш як 120 замежных кампаній.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Хрэнін прыбыў на форум "Армия-2024"