МІНСК, 12 жні – Sputnik. Пытанні бяспекі абмяркуюць падчас кансультацый у Маскве Саветы бяспекі Беларусі і Расіі, таксама пройдзе рабочая сустрэча сакратароў Саветаў бяспекі дзвюх краін Аляксандра Вальфовіча і Сяргея Шайгу, паведамілі Sputnik у дзяржсакратарыяце Савета бяспекі ў панядзелак.
"12 жніўня ў Маскве пройдуць кансультацыі апаратаў Саветаў бяспекі Беларусі і Расіі", - паведамілі Sputnik у Дзяржсакратарыяце.
Вальфовіч падчас рабочага візіту ў Маскву таксама наведае міжнародны ваенна-тэхнічны форум "Армия-2024".
Форум "Армия-2024" у Кубінцы
Як паведамілі ў міністэрстве абароны Расіі, у форуме, які адкрыўся ў панядзелак, прымуць удзел ваенныя дэлегацыі больш як з 80 краін свету.
У Мінабароны ўдакладнілі, што з 83 ваенных замежных дэлегацый, якія прыбудуць у Маскву на форум, каля 40 – на ўзроўні міністраў абароны і начальнікаў генштабаў.
На форуме нацыянальныя экспазіцыі абароннай прамысловасці прэзентуюць такія краіны, як Беларусь, Іран, Індыя, Кітай.
Усяго ў "Армия-2024" прыме ўдзел не менш як 120 замежных кампаній.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"