МІНСК, 13 жні – Sputnik. Праект канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі набліжаецца да завяршэння, заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі рэспублікі Аляксандр Вальфовіч.
У панядзелак, 12 жніўня, у Маскве адбыліся яго перагаворы з калегам з РФ Сяргеем Шайгу.
"Вялікая праца праведзена апаратамі саветаў бяспекі Беларусі і Расіі над канцэпцыяй бяспекі Саюзнай дзяржавы. Мы выйшлі на завяршальную стадыю", - сказаў Вальфовіч, словы якога цытуе БелТА.
Ён падкрэсліў, што падчас сустрэч абмяркоўваліся пытанні супрацьдзеяння розным выклікам і пагрозам, у тым ліку ваенна-тэхнічныя аспекты і прававыя меры.
"Адзначана, што ў нас (Беларусі і Расіі - Sputnik) у палітычным плане агульныя погляды на ацэнку ваенна-палітычнай, ды і наогул геапалітычнай абстаноўкі ў свеце", - адзначыў сакратар Савета бяспекі Беларусі.
Вальфовіч таксама дадаў, што на мерапрыемствах у Маскве ўзнімаліся тэмы гібрыдных пагроз, якія закранаюць не толькі бяспеку Саюзнай дзяржавы, але і мір у цэлым. Паводле яго слоў, сучасныя выклікі накіраваны на дэстабілізацыю агульнай прасторы і разбурэнне Саюзнай дзяржавы.
Акрамя таго, ён паведаміў аб тым, што былі закрануты пытанні падрыхтоўкі дагавора паміж дзвюма дзяржавамі, які датычыцца гарантый бяспекі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"