Відэа

Мёд новага ўраджаю асвяцілі ў Мінску – відэа

Праваслаўная царква 14 жніўня адзначае дзень пакутнікаў Макавеяў, у народзе гэты дзень называюць Мядовы Спас.
Sputnik
Для асвячэння мёду новага ўраджаю да Усіхсвяткога храма ў Мінску прыехалі пчаляры з усёй Беларусі. Раніцай у саборы прайшла літургія, пасля чаго свяшчэннікі правялі абрад.
"Спас – гэта назва свята, якое паходзіць як кароткае імя Збавіцеля Ісуса Хрыста. Гасподзь не бывае яблычным, мядовым, хлебным, ён выратавальнік душ", - распавёў настаяцель Усіхсвяцкага храма протаіерэй Фёдар Поўны.
У жніўні адзначаюцца тры Спасы – мядовы, яблычны і арэхавы.
"У гэтыя святы людзі неслі плады новага ўраджаю, каб аддаць іх маючым патрэбу і храмам. Гэта добрая традыцыя нашага народа – упускаць у сваё жыццё госпада, асвячаць яго прысутнасцю кожнае сваё паўсядзённае дзеянне", - сказаў свяшчэннік.
Беларускія пчаляры прывезлі ў Мінск не толькі мёд, але і соты з ім, пяргу, пылок, а таксама прадукцыю, якую робяць з выкарыстаннем мёду і пропалісу. Вопытныя пчаляры кажуць, што людзі памыляюцца, калі шукаюць карысны мёд – некарыснага не бывае.
Пчаляр з Клецкага раёна Арцём Абрамовіч распавёў, што на Мядовы Спас прыносяць майскі мёд, сабраны на разнатраўі, лясны.
"Мёд карысны любы. Людзі, калі падыходзяць, пачынаюць пытацца, які мёд карысны – майскі, верасовы або грэцкі. Яны памыляюцца. Няма такога паняцця, што нейкі мёд карысны, а нейкі – не. Галоўнае – ведаць, для чаго вам гэты мёд патрэбен", - сказаў ён.
Абрамовіч даў параду, як выбіраць мёд: трэба пацікавіцца, якія травы цвілі падчас яго збору, і стане зразумела, які патрэбен.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"