Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Мінабароны Расіі: УСУ на курскім напрамку ўжо страцілі да 2300 вайскоўцаў

Кіеў распачаў спробу прарвацца ўглыб тэрыторыі Расіі 6 жніўня, але сустрэў магутны адпор расійскіх ваенных.
Sputnik
МІНСК, 14 жні – Sputnik. Страты УСУ на курскім напрамку за апошнія суткі склалі да 250 вайскоўцаў, праціўнік таксама пазбавіўся 16 адзінак бронетэхнікі, паведамілі ў Мінабароны РФ у сераду.
Паводле зводкі ведамства, праціўнік пазбавіўся двух танкаў, бронетранспарцёра "Страйкер", 13-ці бронемашын, 10-ці аўтамабіляў і адной 122-мм гаўбіцы Д-30.
Акрамя таго, там паведамілі, што за апошнія суткі былі ўзяты ў палон 18 вайскоўцаў УСУ.

"Усяго за час баявых дзеянняў на курскім напрамку праціўнік страціў да 2 300 ваеннаслужачых, 37 танкаў, 32 бронетранспарцёры, 18 баявых машын пяхоты, 192 баявыя браніраваныя машыны, 88 аўтамабіляў, чатыры зенітных ракетных комплексы, дзве пускавыя ўстаноўкі рэактыўных сістэм залпавага агню і 15 гармат палявой артылерыі", - праінфармавалі ў Мінабароны Расіі.

Атака на Курскую вобласць

На мінулым тыдні каля тысячы баевікоў УСУ пачалі наступленне, каб захапіць прыгранічныя тэрыторыі ў Курскай вобласці. Расійскія вайскоўцы спынілі прасоўванне ўкраінскіх падраздзяленняў.
Для гарантавання бяспекі грамадзян у Курскай, а таксама Белгародскай і Бранскай абласцях дзейнічае рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, каментуючы сітуацыю ў Курскай вобласці, заявіў, што Кіеў распачаў чарговую маштабную правакацыю. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што УСУ вядуць хаатычную страляніну, а іх цэлямі ў тым ліку з’яўляюцца грамадзянскія аб’екты.
У Мінабароны паведамілі, што аперацыя ў Курскай вобласці будзе завершана разгромам праціўніка і выхадам на дзяржмяжу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Расійскія вайскоўцы вызвалілі Лісічнае ў ДНР