МІНСК, 15 жні – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу "Россия" расказаў, ці гатоў ён націснуць на "чырвоную кнопку", калі спатрэбіцца.
Ён заявіў, што апаненты Беларусі і Расіі "ўжо панаціскалі "чырвоныя гэтыя кнопкі", засталося націснуць толькі "самую чырвоную".
"Таму ў маральных адносінах, напэўна, нам з Пуціным, прымаючы такія рашэнні, дык нават ужо неяк і няёмка пра гэта гаварыць", - цытуе кіраўніка беларускай дзяржавы БелТА.
Лукашэнка нагадаў, што, калі ў Беларусі з’явілася тактычная ядзерная зброя, ён сказаў праціўнікам за мяжой, што не збіраецца выкарыстоўваць ніякай зброі да наступлення пэўных абставін.
"Пакуль вы (заходнія краіны - Sputnik) не наступіце на нашу дзяржаўную мяжу. Яна ж – мяжа нашай Саюзнай дзяржавы", - растлумачыў беларускі лідар.
Ваенная падтрымка Расіі
Прэзідэнт таксама нагадаў, што Расія акажа ваенную падтрымку Беларусі ў выпадку агрэсіі супраць Мінска. Згодна з існуючымі дамоўленасцямі, Масква ўвядзе ў рэспубліку сваю армію.
"Мы прымаем першы ўдар, а далей у рэзерве нас падстрахоўвае Расія. Гэта агульная – Беларусі і Расіі – вайна супраць гэтых звяроў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён запэўніў, што ў выпадку магчымай вайны Беларусь адкажа імгненна і адэкватна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"