Памерла заслужаная артыстка Беларусі Тамара Скварцова

Яна сыграла дзесяткі роляў, але ўсё жыццё была верная аднаму тэатру – Коласаўскаму ў Віцебску, дзе праслужыла больш за 50 гадоў.
Sputnik
МІНСК, 16 жні – Sputnik. Пайшла з жыцця адна з вядомых беларускіх тэатральных актрыс Тамара Скварцова, якая больш за паўстагоддзя праслужыла ў Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску.
"На 79-м годзе жыцця перастала біцца сэрца залужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Таццяны Скварцовай", - паведаміла Міністэрства культуры ў пятніцу ў сваім Telegram-канале.
Сваё творчае жыццё Тамара Скварцова пачала ў Коласаўскім тэатры ў 1971 годзе. Яна сыграла больш за 80 запамінальных роляў. Сярод знакавых – Мальвіна ў "Несцеркі", Варвара Іванаўна ў "Касатцы", Агаф’я Ціханаўна ў гогалеўскай "Жаніцьбе".
Адданая тэатральнай сцэне, Скварцова сыграла і некалькі роляў у кіно, у тым ліку ў першым беларускім серыяле "Плач перапёлкі" Ігара Дабралюбава.
"Яна заўсёды атрымлівала высокія адзнакі на міжнародных фестывалях, карысталася вялікай папулярнасцю ў гледачоў", - гаворыцца ў паведамленні Мінкульта.
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа смуткуе і выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім актрысы.
Развітанне з Тамарай Скварцовай адбудзецца 17 жніўня ў Віцебску, яе пахаваюць на Георгіеўскіх могілках.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Памерла актрыса Анастасія Заваратнюк