Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Пуцін: МАГАТЭ праінфармавалі аб спробах удараў УСУ па Курскай АЭС

У ноч на чацвер УСУ паспрабавалі атакаваць Курскую АЭС, улады рэгіёна запэўнілі, што ўсё працуе ў штатным рэжыме.
Sputnik
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Расійскі бок праінфармаваў МАГАТЭ аб спробах удараў па Курскай АЭС мінулай ноччу, паведаміў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на нарадзе па сітуацыі ў Курскай, Белгародскай і Бранскай абласцях, якая прайшла ў чацвер.

"Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі праінфармаванае, яны абяцаюць прыслаць – і самі прыехаць, і прыслаць спецыялістаў для ацэнкі сітуацыі", - цытуе Пуціна РІА Навіны.

У сваю чаргу міністр па надзвычайных сітуацыях Расіі Аляксандр Куранкоў падчас нарады, якая прайшла ў фармаце відэасувязі, паведаміў, што МНС узмацніла радыяцыйны маніторынг за абстаноўкай у Курскай, Белгародскай, Растоўскай, Запарожскай абласцях і ў Крыме.
Таксама ў Курскую вобласць перакінуты дадатковыя спецыялісты-выбухатэхнікі ведамства, адзначыў Куранкоў.
У сваю чаргу часова выконваючы абавязкі губернатара Курскай вобласці Аляксей Смірноў паведаміў кіраўніку дзяржавы аб абстаноўцы на АЭС.
"Сітуацыя стабільная, на кантролі. Усё працуе ў штатным рэжыме", - запэўніў Смірноў.

Фінансаванне тэраабароны

Кіраўнік дзяржавы даў распараджэнне першаму віцэ-прэм’еру Дзянісу Мантураву і кіраўніку Мінфіна Антону Сілуанаву падумаць над фінансаваннем тэрытарыяльнай абароны. У тым ліку над пракладкай оптавалакновай сувязі, аб чым прасілі прадстаўнікі рэгіёнаў. Таксама асаблівую ўвагу Пуцін даручыў удзяліць арганізацыі навучальнага працэсу для дзяцей з прыгранічных рэгіёнаў.
"Дзяніс Валянцінавіч, я на заканчэнне яшчэ дам вам слова па тых пытаннях, якія зараз былі пастаўлены губернатарам Белгародскай вобласці, – гэта (…) фінансаванне тэраабароны, падтрымка малога і сярэдняга бізнесу, оптавалакновая сувязь (…) і падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона", - пералічыў Пуцін.
Нагадаем, падраздзяленні УСУ ў 5:30 раніцы 6 жніўня перайшлі ў наступленне з мэтай захопу тэрыторый Курскай вобласці, іх прасоўванне было спынена. Як паведаміла 22 жніўня Мінабароны РФ, за час баявых дзеянняў на курскім напрамку УСУ страцілі больш за 4,7 тыс вайскоўцаў, 68 танкаў.
Пуцін заяўляў, што кіеўскі рэжым распачаў правакацыю, вядзе ў Курскай вобласці хаатычную стральбу, у тым ліку па грамадзянскіх аб’ектах. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праціўнік атрымае дастойны адказ, а ўсе мэты, якія стаяць перад Расіяй, будуць дасягнуты.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Грасі наведае Курскую АЭС на наступным тыдні