МІНСК, 23 жні – Sputnik. Рэспубліканская прафілактычная акцыя па забеспячэнні бяспекі перавозкі пасажыраў аўтобусамі пройдзе ў Мінску з 24 па 25 жніўня, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Асноўная ўвага будзе ўдзелена пасажырскім перавозкам у міжнародных зносінах.
Удакладняецца, што падчас рэйдавых мерапрыемстваў ДАІ праверыць тэхнічны стан аўтобусаў, дакументацыю і правамернасць пераабсталявання транспартнага сродку.
Плануецца правесці праверку як вадзіцеляў, так і службовых асоб, якія адказваюць за тэхнічны стан аўтобусаў. У выпадку выяўлення парушэнняў будуць складзены адпаведныя пратаколы.
У ДАІ паведамілі, што для "палявання" за парушальнікамі інспектары прыменяць сродкі фота- і відэафіксацыі, а таксама галосны, негалосны і змяшаны кантроль.
Дзеля бяспекі
У поле зроку ДАІ не толькі аўтобусы, але і іншыя віды транспарту. Інспектары рэгулярна праводзяць праверкі па выяўленні парушэнняў.
Sputnik раней расказваў пра тое, як праходзіць рэйд сярод мотааматараў. Згодна са статыстыкай, аматары язды на спортбайках перыядычна не выконваюць правілы манеўравання, размяшчэння на праезнай частцы, і хуткасны рэжым.
Асаблівая ўвага надаецца забеспячэнню бяспекі пасажырскіх перавозак і ў маршрутных таксі – ДАІ сочыць не толькі за выкананнем правіл дарожнага руху, але і адпаведнасцю тэхнічных характарыстык.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"