Відэа

Перамога ў Курскай бітве і карэнны пералом у вайне – гісторыя ў відэа

81 год таму – 23 жніўня 1943 года – савецкія войскі атрымалі перамогу ў Курскай бітве, глядзіце на рэдкіх архіўных кадрах, як праходзіла адна з ключавых бітваў Другой сусветнай вайны.
Sputnik
Адна з ключавых баталій Вялікай Айчыннай вайны пачалася 5 ліпеня 1943-га. У двухмесячнай грандыёзнай бітве з абодвух бакоў удзельнічалі больш за 4 млн чалавек, было задзейнічана каля 70 тыс гармат і мінамётаў, звыш 13 тыс танкаў і самаходных гармат, каля 12 тыс баявых самалётаў.
У ходзе зімовага наступлення Чырвонай арміі і контрнаступлення вермахта ў адказ ва Усходняй Украіне ў цэнтры савецка-германскага фронту ўтварыўся выступ глыбінёй да 150 км і шырынёй да 200 км, звернуты ў заходні бок, – так з’явілася назва Курская дуга. Для прарыву дугі германскае камандаванне распрацавала ваенную аперацыю пад кодавай назвай Zitadelle ("Цытадэль").
5 ліпеня 1943 гады нямецкія ўдарныя групоўкі пачалі наступленне на Курск з раёнаў Арла і Белгарада. Падчас абарончай фазы Курскай бітвы 12 ліпеня на Прохараўскім полі адбылася найбуйнейшая ў гісторыі вайны танкавая бітва. У ёй абапал адначасова ўдзельнічалі да 1 200 танкаў і самаходных гармат. Па выніках бітвы войскі вермахта былі вымушаны пайсці ў абарону. 12 ліпеня пачаўся новы этап Курскай бітвы – контрнаступленне савецкіх войск.
5 жніўня былі вызвалены Арол і Белгарад, увечары таго ж дня ў Маскве ў гонар гэтай падзеі быў дадзены першы салют. Курская бітва завяршылася 23 жніўня 1943-га, калі быў вызвалены Харкаў. Савецкія войскі адкінулі праціўніка на 140 км на захад і занялі выгаднае становішча для пераходу ў агульнае наступленне, каб у далейшым вызваліць левабярэжную Украіну і выйсці на Днепр.
Такім чынам у 1943 годзе быў дасягнуты карэнны пералом у Вялікай Айчыннай вайне. Савецкая армія канчаткова замацавала за сабой стратэгічную ініцыятыву ў далейшых баявых дзеяннях, войскам вермахта даводзілася толькі абараняцца і адыходзіць.
Глядзіце ўнікальныя кадры Курскай бітвы з архіваў агенцтва.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"