Абітурыент – 2024

Прыём дакументаў у ПТВ завяршаецца ў Беларусі

Сёлета ўступная кампанія праходзіць у больш як 150 установах прафесійна-тэхнічнага профілю, набраць плануюць каля 27 тыс навучэнцаў.
Sputnik
МІНСК, 23 жні – Sputnik. Прыёмная кампанія на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі завяршаецца ў Беларусі 23 жніўня, паведамляе Sputnik.
На падачу дакументаў у абітурыентаў было больш за два месяцы, гэты працэс афіцыйна стартаваў 15 чэрвеня. Выпускнікам 9 і 11 класаў, якія захацелі паступаць ва ўстановы ПТА, не трэба мець пры сабе сертыфікаты ЦТ. На большасць працоўных спецыяльнасцей можна паступіць па конкурсе сярэдняга бала атэстата.
Сёлета ўступная кампанія праходзіць у больш як 150 установах прафесійна-тэхнічнага профілю. Найбольшая колькасць месцаў выдзелена на спецыяльнасцях інжынернай, апрацоўчай і будаўнічай галіны. Усяго плануецца набраць каля 27 тысяч навучэнцаў. Залічэнне адбудзецца да канца жніўня.

Набор у ВНУ і каледжы

План прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі сёлета складаў 50,6 тысячы абітурыентаў: на бюджэт было залічана больш за 30 тысяч чалавек, на платную форму – звыш 16 тысяч. У лістападзе-снежні сельскагаспадарчыя ВНУ краіны будуць прымаць завочнікаў.
На ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі было набрана больш за 38,5 тысяч чалавек, з іх звыш 28 тысяч – на бюджэт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Абітурыент – 2024
Мінадукацыі назвала самыя "цяжкапраходныя" спецыяльнасці 2024 года