Прыбыццё Хрэснага ходу ў Мінск прымеркавана да святкавання адразу некалькіх вельмі важных падзей для нашай краіны, расказаў карэспандэнту Sputnik рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Апанас (Сакалоў).
"Першае з іх – святкаванне ў гонар Мінскай іконы прасвятой Багародзіцы, якая з’явілася на водах Свіслачы на мяжы 15-16 стагоддзяў, і з таго часу абраз знаходзіцца ў нашым горадзе і з’яўляецца аб’ектам пакланення паломнікаў", - распавёў свяшчэннік.
Акрамя таго, сёлета святкуецца 40-годдзе ўстанаўлення Сабору ўсіх беларускіх святых – у 1984 годзе было ўстаноўлена сумеснае саборнае святкаванне ўсім святым угоднікам божым, якія дзйнічалі на нашай зямлі з самага прыняцця хрысціянства, распавёў Sputnik.
І таксама сёння ў Мінск прыбыў трэці Усебеларускі хрэсны ход, ён спецыяльна прымеркаваны да святочных дат. Ужо стала традыцыяй, што ён выходзіць з Жыровіч, з духоўнага цэнтра нашай царквы, і прыбывае ў Мінск да боскай літургіі, сказаў архімандрыт Апанас.
"Хрэсны ход мае вялікае значэнне, гэта сведчанне нашай веры... Я сам удзельнічаў у гэтым Хрэсным ходзе, невялікі адрэзак, праўда, прайшоў, і гэта было так радасна. Я думаў, што будуць ісці толькі дарослыя, фізічна моцныя людзі, аказалася, дзеці, пажылыя людзі, усе далучаюцца, ідуць і здзяйсняюць малітву", - дадаў свяшчэннік.
Кіраўнік БПЦ, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Веніямін узначаліў саборны малебен каля кафедральнага Свята-Духава сабора, куды прыбылі ўдзельнікі Хрэснага ходу з Жыровічаў.
"Тыя гарады і весі, па якіх вы праходзілі, і тыя гарады і весі, якія вы прадставілі ў Хрэсным ходзе – увесь беларускі экзархат – былі прадстаўлены паломнікі, удзельнікі Хрэснага ходу", - адзначыў патрыяршы экзарх усяе Беларусі, вітаючы шэсце.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"