Пуцін: Захад разгарнуў цкаванне расійскіх журналістаў

Прэзідэнт падкрэсліў, што Захад без разбору вешае ярлык "крамлёўскіх прапагандыстаў" на расійскіх журналістаў, каб схаваць праўду.
Sputnik
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Заходнія краіны разгарнулі цкаванне расійскіх журналістаў, увялі цэнзуру, каб замаўчаць праўду, такое меркаванне выказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Сёння пачынаецца афіцыйны візіт у Манголію расійскага лідара. Напярэдадні ён даў шырокае інтэрв’ю мангольскай газеце "Оноодор", у якім узняў тэму таго, як Захад спрабуе схаваць праўду і цэнзуруе СМІ.
"Для таго, каб схавацца ад нязручных фактаў, ад праўдзівай інфармацыі, на Захадзе, які лічыць сябе эталонам свабоды, разгарнулі адкрытае цкаванне расійскіх карэспандэнтаў", - заявіў Пуцін.
Паводле яго слоў, на Захадзе спробы замаўчаць праўду ўжо зводзяцца да таго, што расійскіх журналістаў называюць "крамлёўскімі прапагандыстамі".

СМІ ў Расіі вольныя

Пуцін падкрэсліў, што СМІ ў Расіі вольныя, гэта гарантавана Асноўным законам краіны – Канстытуцыяй.
Масква пераканана ў тым, што ў інфармацыйнай сферы павінен быць плюралізм і адкрытасьць.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што расійскія журналісты аргументавана даводзяць да чытача пункт гледжання Масквы на важныя працэсы. Гэта робіцца з павагай, захаваннем нормы маралі і этыкі, нацыянальных законаў любой краіны.

Трэба выконваць законы

Пуцін таксама закрануў і пытанні працы замежных СМІ ў Расіі.
Паводле яго слоў, акрэдытаваныя ў краіне СМІ павінны прытрымлівацца расійскіх законаў, зыходзячы з логікі балансу паміж свабодай слова і пытаннямі нацыянальнай бяспекі.
"Адзінае патрабаванне да іх (да СМІ - Sputnik) – захаванне расійскага заканадаўства. Гэта павінны разумець замежныя карэспандэнты, акрэдытаваныя ў нашай краіне", - падкрэсліў Пуцін.
Расійскія ўлады канструктыўна ўзаемадзейнічаюць з рознымі сродкамі масавай інфармацыі незалежна ад рэдакцыйнай палітыкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Лукашэнка расказаў аб прынцыпе стварэння саюзнага медыяхолдынга