Відэа

Маргарыта Сіманьян зняла фільм да 20-годдзя трагедыі ў Бяслане

Галоўны рэдактар тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян зняла фільм "Беслан 2004/2024", прысвечаны 20-годдзю трагедыі ў бясланскай школе. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Sputnik
Прэм’ера карціны прайшла ў праграме "Вечер с Владимиром Соловьевым" на тэлеканале "Россия 1". З 4 верасня фільм можна ўбачыць на сайце дакументальнага канала RTД і ў эфіры RT на розных мовах.
Фільм пабудаваны на пранізлівых гісторыях людзей, якія выжылі пасля тэракта ў школе Бяслана. Гэта і Фаціма, якая атрымала страшныя раненні, і былая заложніца, настаўніца асецінскай мовы Анжэла Сідакова, і Надзея Гурыева, піянерважатая, якая была ў ліку заложнікаў, выжыла і цяпер, праз 20 гадоў працуе ў гэтай жа школе.
Аб'яднаныя агульнай трагедыяй героі фільма расказваюць, як па-рознаму склалася іх жыццё. Адзін з герояў фільма – Герой Расіі Вячаслаў Бачароў, які тады камандаваў групай спецпадраздзялення "Вымпел", што ўдзельнічала ў выратаванні заложнікаў у Бяслане.
У фільме шмат дакументальнай хронікі тых падзей. 20 гадоў таму, калі здарыўся тэракт у школе Бяслана, Маргарыта Сіманьян як журналіст выходзіла ў тэлеэфір з месца здарэння.
1 верасня 2004 года тэрарысты ўзялі ў заложнікі больш за тысячу чалавек у школе №1 у Бяслане. Сярод заложнікаў былі дзеці, настаўнікі, а таксама бацькі школьнікаў, якія прыйшлі на ўрачыстую лінейку з нагоды пачатку новага навучальнага года. Тэрарысты амаль трое сутак трымалі заложнікаў у спартзале, якая была замініравана. Людзям не давалі ні ежы, ні вады. Тады загінулі 334 чалавекі, у тым ліку 186 дзяцей.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"