Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

ДВПК: ідзе пачатковая стадыя праектавання самалёта "Асвей"

Беларускі і расійскі бок працуюць над рэалізацыяй сумеснага праекта па выпуску самалётаў, якія будуць збірацца ў рэспубліцы.
Sputnik
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Першыя самалёты "Асвей" павінны быць зроблены ў 2026-2027 гадах, заявіў у аўторак намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Вячаслаў Расалай, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, тэрміны рэалізацыі сумеснага праекта дастаткова жорсткія. У 2026-2027 гадах павінны быць зроблены першыя самалёты і адбудуцца іх выпрабаванні.
"Ідзе пачатковая стадыя праектавання з удзелам 558-га авіярамонтнага завода. Усе канструктарскія сілы нашага авіяцыйнага прадпрыемства накіраваны на ўваходжанне ў распрацоўку гэтага самалёта ва ўзаемадзеянні з расійскім бокам", - сказаў Расолай.
Пры гэтым ён удакладніў, што зараз беларускія канструктары знаходзяцца на Уральскім заводзе грамадзянскай авіяцыі, дзе працуюць над дакументацыяй і тэхналагічным планам.
"Уся работа цяпер завязана на атрыманне кампетэнцый і стварэнне самалёта", - асабліва адзначыў намеснік старшыні Дзяржкамваенпрама.
Расалай звярнуў увагу, што ў Расіі самалёты прынята называць у гонар буйных азёр. Назва сумеснага паветранага судна доўга абмяркоўвалася, і выбар прыпаў на прыгожае возера на мяжы з Расіяй – Асвейскае.
"Падумалі, што гэта будзе цудоўным пачаткам нашага сумеснага праекта", - дадаў ён.
На яго думку, асноўная задача беларускага боку пры яго рэалізацыі ў тым, каб атрымаць вопыт для самастойнай вытворчасці самалётаў.

"Асвей"

"Асвей" – гэта адзін з сумесных расійска-беларускіх праектаў па замяшчэнні імпарту. Ён павінен стаць заменай лёгкага шматфункцыянальнага самалёта L-410, які выкарыстоўваецца на мясцовых і рэгіянальных лініях.
Машына будзе лятаць на двух турбавінтавых рухавіках. Размяшчэнне крыла верхняе, як у L-410. Колькасць месцаў у пасажырскім варыянце – 19.
Галаўным выканаўцам доследна-канструктарскіх работ па распрацоўцы "Асвея" з расійскага боку вызначана АТ "Уральский завод гражданской авиации", сувыканаўцам ад Беларусі назначаны ААТ "558-й АРЗ".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Масква можа выдзеліць Мінску яшчэ адзін крэдыт на імпартазамяшчэнне