Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Харыс прызналася, што перадала Зяленскаму разведданыя перад пачаткам СВА

Дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты ЗША прайшлі мінулай ноччу ў эфіры тэлеканала ABC.
Sputnik
МІНСК, 11 вер – Sputnik. Кандыдат на пасаду прэзідэнта ЗША ад дэмакратаў Камала Харыс распавяла, што незадоўга да пачатку СВА сустрэлася з Уладзімірам Зяленскім і падзялілася некаторымі разведданымі ЗША.
Аб гэтым яна заявіла яна падчас дэбатаў з кандыдатам у прэзідэнты ад рэспубліканцаў Дональдам Трампам у эфіры тэлеканала АВС.
"Я сапраўды сустракалася з (Уладзімірам - Sputnik) Зяленскім за некалькі дзён да таго, як Расія ўварвалася... Я сустракалася з прэзідэнтам Зяленскім, я падзялілася з ім амерыканскімі разведданымі аб тым, як ён можа абараніць сябе", - сказала Харыс.
Разам з тым Харыс указала на тое, што яе апанент Трамп выклікае насмешку сусветных лідараў, а ў амерыканскіх ваенных колах экс-прэзідэнта лічаць "ганебнікам".
"Сусветныя лідары насміхаюцца над Дональдам Трампам. Я размаўляла з прадстаўнікамі ваеннага кіраўніцтва, некаторыя з якіх працавалі на вас, і яны называюць вас "ганебнікам", - сказала яна.
У адказ на гэта Трамп прывёў цытату венгерскага прэм’ера Віктара Орбана, якія казаў аб тым, што сусветнай супольнасці неабходны "моцны лідар ЗША", якім сябе і лічыць экс-прэзідэнт.

Дэбаты

Дэбаты паміж віцэ-прэзідэнтам ЗША Камалай Харыс, якая прадстаўляе Дэмакратычную партыю, і экс-прэзідэнтам Дональдам Трампам, які прадстаўляе рэспубліканцаў, прайшлі на тэлеканале ABC.
Па правілах дэбатаў, мікрафон уключаўся па чарзе толькі ў спікера, у той час як яго апанент слухаў саперніка з выключаным мікрафонам.
Жывой аўдыторыі ў тэлестудыі ў момант дэбатаў не было, гэта адно з правіл іх правядзення. Мадэратарамі выступілі журналісты тэлеканала. Кожнаму з кандыдатаў давалася па дзве хвіліны, каб адказаць на кожнае з пытанняў мадэратараў. Яшчэ па дзве хвіліны ў Трампа і Харыс было на тое, каб адрэагаваць на крытыку адзін аднаго. Акрамя таго, па адной хвіліне было ў апанентаў на дадатковыя тлумачэнні.
Па правілах дэбатаў, кандыдатам нельга прыносіць з сабой загатоўкі або тэзісы іх выступленняў, перад дэбатамі ім былі выдадзены папера і ручкі, каб рабіць паметкі ў працэсе. Падчас рэкламных паўз прадстаўнікам перадвыбарных штабоў было забаронена размаўляць са сваімі кандыдатамі і даваць ім якія-небудзь падказкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Орбан упэўнен, што Трамп здольны вырашыць канфлікт ва Украіне