Лукашэнка не шкадуе, што Беларусь і Іран аказаліся ў адной лодцы

Беларускія ўлады, як і партнёры з Ісламскай рэспублікі сутыкнуліся з поўнамаштабнымі эканамічнымі санкцыямі.
Sputnik
МІНСК, 13 вер – Sputnik. Беларусь і Іран вытрымліваюць санкцыйны націск звонку, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на сустрэчы з сакратаром Вышэйшага савета нацбяспекі Ірана Алі Акбарам Ахмадыянам.
"Ваш візіт яшчэ важны таму, што воляю лёсаў, можа быць, як вы кажаце, ад Алаха гэта ўсё ідзе, мы апынуліся ў адной лодцы і абсалютна не шкадуем пра гэта", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Паводле яго слоў, у сродках масавай інфармацыі робяцца спробы распаўсюдзіць ілжывую інфармацыю пра нас. Так вядзецца інфармацыйная барацьба, якую можна нават назваць вайной.
"Тым не менш, мы і санкцыі, і іншы націск пакуль вытрымліваем", - запэўніў беларускі лідар.
Лукашэнка акцэнтаваў увагу, што "падчас вострай ваенна-палітычнай абстаноўкі на Блізкім Усходзе (а вы сур’ёзна ўцягнуты ў канфлікт на Блізкім Усходзе), каля меж Беларусі, у гэтым еўрапейскім рэгіёне, нам не проста кансультацыі патрэбны, нам патрэбны сумесныя дзеянні з вашай краінай".
Паводле яго слоў, цяпер усё ідзе да таго, што будзе сфарміраваны шматпалярны свет, але гэты шлях няпросты. У Беларусі і Іране гэта цудоўна разумеюць.
Пасля чаго нагадаў, аб узрастаючым уплыве такіх арганізацый, як БРІКС і ШАС. Цяпер у першую чаргу важнасць набываюць пытанні забеспячэння бяспекі.
"Але, пагадзіцеся, што бяспека будзе тады эфектыўнай, калі працуе эканоміка, калі паміж краінамі гандлёва-эканамічныя адносіны вельмі сур’ёзныя", - заявіў Лукашэнка.

Запрашэнне ў Беларусь

Раней стала вядома, што падчас авіякатастрофы ў Іране загінуў прэзідэнт Ісламскай рэспублікі Эбрахім Раісі і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі.
У сувязі з гэтым у ліпені бягучага года ў Іране адбыліся пазачарговыя прэзідэнцкія выбары, на якіх перамогу атрымаў Масуд Пезешкіан.
Лукашэнка адзначыў, што іранскі народ мужна прайшоў праз вялікія выпрабаванні, якія выпалі на яго долю, і выбраў новага прэзідэнта.
"Я вас віншую з гэтым і хачу, каб вы перадалі вашаму прэзідэнту, што мы чакаем яго ў Беларусь", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сяргеенка сустрэўся з прэзідэнтам Ірана