Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Пяскоў: заява Пуціна аб наступствах удараў па Расіі дасягнула адрасатаў

Украінскія ўлады дабіваюцца ад заходніх краін дазволу наносіць удары дальнабойнай зброяй углыб расійскай тэрыторыі.
Sputnik
МІНСК, 13 вер – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зрабіў адназначную заяву аб выкарыстанні дальнабойнай зброі супраць Расіі, сказаў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
"Заява, якая была ўчора зроблена Пуціным, вельмі важная. Яна вельмі дакладная, адназначная і не дапускае нейкіх двайных прачытанняў. І ў нас няма сумненняў, што гэтая заява дасягнула сваіх адрасатаў", - адзначыў прэс-сакратар.
Раней Пуцін казаў пра тое, што дыскусія Паўночнаатлантычнага альянсу зводзіцца не да выкарыстання дальнабойнай зброі ўкраінскай арміяй, а да ўцягвання ў канфлікт ва Украіне.
Паводле яго слоў, прамы ўдзел заходніх краін ва ўкраінскім канфлікце кардынальна зменіць яго змест. Гэта прымусіць афіцыйную Маскву прыняць адпаведнае рашэнне, улічваючы дадзеныя пагрозы.
У сваю чаргу тэлеканал ITV са спасылкай на брытанскага прэм’ера Кіра Стармера паведаміў, што Вашынгтон і Лондан не збіраюцца даваць дазвол украінскім вайскоўцам выкарыстоўваць дальнабойную зброю па аб’ектах у глыбі расійскай тэрыторыі.
Уладзімір Зяленскі даўно дабіваецца ад заходніх краін дазволу наносіць удары па ваенных базах і аэрадромах у Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пуцін: прамы ўдзел Захаду зменіць сутнасць канфлікту ва Украіне