Пайшоў з жыцця карэспандэнт РІА Навіны Іван Сураеў

Вядомы расійскі журналіст асвятляў дзейнасць ваенна-прамысловага комплексу, а таксама беспарадкі і канфлікты ў розных частках свету.
Sputnik
МІНСК, 18 вер – Sputnik. Мінулай ноччу памёр карэспандэнт рэдакцыі сілавых ведамстваў РІА Навіны Іван Сураеў.
У Галоўнай дырэкцыі інфармацыі медыягрупы "Россия сегодня" расказалі, што журналіст пайшоў з жыцця ва ўзросце 32 гадоў пасля цяжкай хваробы.
Карэспандэнт пачаў працаваць у інфармацыйным агенцтве ў 2014 годзе пасля завяршэння вучобы ў МДІМА. Іван Сураеў асвятляў працу расійскага ваенна-прамысловага комплексу.
Пры гэтым ніколі не адмаўляўся ад распрацоўкі іншых тэм, якія прапаноўвала яму рэдакцыя. У якасці журналіста ён неаднаразова працаваў ва ўмовах, якія ўяўлялі рызыку для жыцця.
Іван Сураеў асвятляў беспарадкі ў гарадах, працу сілавых ведамстваў і выязджаў у камандзіроўкі, якія прадугледжваюць небяспечныя сітуацыі.
У 2019 годзе ён у якасці карэспандэнта адправіўся ў Венесуэлу, дзе была зроблена спроба дзяржаўнага перавароту. У яго актыве – больш за сто інтэрв’ю з кіраўнікамі ВПК, некалькі тысяч напісаных навін.
Іван Сураеў быў адкрытым, добрым і таленавітым журналістам, валодаў некалькімі замежнымі мовамі. Акрамя працы захапляўся музыкай, падарожнічаў.
Калектыў РІА Навіны і ўсёй медыягрупы "Россия сегодня" шчыра спачувае родным і блізкім Івана Сураева.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Трэнер з асаблівай энергетыкай: беларускія хакеісты ўспамінаюць Бурэ-старэйшага