Відэа

Пускі "Кинжалов" і агонь па падлодках: самыя яркія моманты вучэнняў "Океан-2024"

У Расіі завяршыліся самыя маштабныя марскія вучэнні за апошнія 30 гадоў: у манеўрах было задзейнічана больш за 400 суднаў, 120 самалётаў і верталётаў, больш за 7 тысяч адзінак ваеннай тэхнікі. Глядзіце самыя яркія кадры мінулых вучэнняў.
Sputnik
Мінабароны РФ апублікавала самыя яркія кадры вучэнняў "Океан-2024", якія адбыліся напярэдадні, манеўры праводзіліся ў водах Ціхага і Паўночнага Ледавітага акіянаў, Міжземнага, Каспійскага і Балтыйскага мораў.
Падчас вучэнняў адпрацоўваліся самыя розныя баявыя задачы – ад прыцэльнага агню па падлодках умоўнага праціўніка да супрацьдзеяння дыверсійна-разведвальным групам. Аднымі з самых яркіх момантаў сталі баявая праца комплексу "Кінжал" і пускі крылатых ракет комплексамі "Уран". За марскімі баямі сачылі замежныя назіральнікі – прадстаўнікі 11 дружалюбных краін, у тым ліку Саудаўскай Аравіі, Інданезіі, Паўночнай Карэі.
Усяго ў вучэннях было задзейнічана больш за 400 баявых караблёў, падводных лодак і дапаможных суднаў, больш за 120 самалётаў і верталётаў, каля 7 000 адзінак узбраення, ваеннай і спецтэхнікі, а таксама больш за 90 тыс вайскоўцаў.
Вучэнні "Океан" – самыя маштабныя за апошнія 30 гадоў – сталі дэманстрацыяй сіл усіх флатоў Расіі, адзначылі назіральнікі.
"Акіян" – кодавая назва ваенна-марскіх вучэнняў, якія праводзіліся Галоўным камандаваннем Ваенна-марскога флоту СССР у 1970, 1975, 1977, 1983 і 1985 гадах. У пасляваенныя гады і ў савецкі перыяд гэта былі найбуйнейшыя мерапрыемствы аператыўнай і баявой падрыхтоўкі Ваенна-марскога флоту і самыя маштабныя ў сусветнай гісторыі для свайго часу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"