МІНСК, 18 вер – Sputnik. Аб’ём тавараабароту Беларусі і Расіі ў першай палове гэтага года вырас на 6,4%, паведаміў гандлёвы прадстаўнік РФ у Беларусі Юрый Залатароў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Пры гэтым расійскія рэгіёны гатовы і хочуць закупляць беларускую тэхніку: камбайны, аўтобусы, грузавікі, трактары і іншыя тавары.
"Але толькі вы забяспечце паралельнае стварэнне інфраструктуры. Гэта вельмі важны момант і на гэта я хацеў бы, вядома, звярнуць асаблівую ўвагу", - падкрэсліў Залатароў.
Па гэтай прычыне важна ствараць у расійскіх рэгіёнах мультыбрэндавыя цэнтры, якіх ужо больш за восем.
Гандлёвы прадстаўнік РФ у Беларусі дадаў, што на расійскім рынку ў рознічным сегменце актыўна працуюць прадпрыемствы беларускай лёгкай прамысловасці. Яны развіваюць сеткі крам, якія часта адкрываюцца па франшызе. Напрыклад, пад брэндам вядомага беларускага вытворцы ніжняй бялізны ў РФ дзейнічаюць больш за пяць соцень крам.
Залатароў таксама нагадаў, што ў 2020 годзе дзве саюзныя краіны мелі тавараабарот прыкладна на 28,5 млрд долараў у эквіваленце. Па выніках мінулага было ўжо 46,5 млрд.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"